Вы тут

На нарадзе ў Лукашэнкі вызначылі формулу атэстацыі і паступлення ў ВНУ


Сістэма атэстацыі за курс сярэдняй школы і паступлення ў ВНУ застаецца без істотных змен: два цэнтралізаваных экзамену плюс адно выпрабаванне ў выглядзе цэнтралізаванага тэсціравання. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі нарады па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы, паведамляе БелТА.


«Думаю, што ўрад сёння ў асобе прэм’ер-міністра і віцэ-прэм’ера пачулі тыя пытанні, якія трэба вырашаць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Мы выпрацавалі адказы на асноўныя пытанні, у тым ліку і па стабільнасці ўсяго адукацыйнага працэсу, каб мы не кідаліся кожны год з боку ў бок».

«Што тычыцца вынікаў атэстацыі за сярэднюю школу і паступлення ў ВНУ. Два ЦЭ плюс адзін у выглядзе ЦТ — мы пакуль на гэтым спыняемся і даводзім людзям, каб яны ведалі, што на перспектыву мы будзем ісці гэтым шляхам. Для людзей гэта важна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.