Вы тут

Лукашэнка: «Мы робім у мірны час тое, што заўсёды ўмелі і ўмеем рабіць»


У новы працоўны тыдзень — з новай пасадай. З панядзелка да новай працы прыступілі кіраўнікі шэрагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі найважнейшых арганізацый — Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.


Фота: БелТА

Юрый Горлаў, які займаў пасаду старшыні Маладзечанскага райвыканкама, прызначаны памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Гомельскай вобласці. Першае пытанне ад кіраўніка дзяржавы: якая зараз сітуацыя ў Маладзечна? Юрый Горлаў далажыў, што сітуацыя ў Маладзечна і Маладзечанскім раёне стабільная, выконваюцца ўсе асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, грамадска-палітычная абстаноўка спакойная. Але найбольш Прэзідэнта цікавіла, якое самае праблемнае прадпрыемства зараз у Маладзечна. Па словах Юрыя Горлава, на сёння адно з самых праблемных прадпрыемстваў — гэта завод металаканструкцый.

Адказваючы на пытанне Аляксандра Лукашэнкі, ён адзначыў, што прадпрыемства не мае неабходнай загрузкі і да вырашэння гэтай праблемы падключаліся ўжо на розных узроўнях, шэраг даручэнняў дадзены ў тым ліку прэм’ер-міністрам.«Мы ўносілі прапановы аб тым, каб задзейнічаць гэтае прадпрыемства ў прамысловасці нашай рэспубліцы, каб сёння мы працавалі на галіну аграпрамысловасці», — сказаў Юрый Горлаў. Па яго словах, завод шукае заказы і за мяжой, цяпер ідзе работа над развіццём супрацоўніцтва з расійскімі калегамі. На прадпрыемстве робяць кантэйнеры не толькі для чыгуначных, але і для марскіх перавозак. Ужо наладжаны сувязі з Ленінградскай вобласцю і Санкт-Пецярбургам. «Значыць, працуючы на новай пасадзе, вазьміце гэтыя пытанні на кантроль, — даручыў Прэзідэнт. — Пройдзе гэты год, наступны пачнецца, папярэдзьце Урад, што ў вас гэта на кантролі і мне даложыце. Тое, што рабілі ў Маладзечне і што могуць рабіць па металаканструкцыях, ні адно прадпрыемства ў краіне рабіць не можа, гэта моцнае прадпрыемства. І паглядзіце, каб яно працавала на ўсю краіну», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Усё ў вашых руках»

Старшыня Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч пераходзіць на пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкама. Першы намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Сяргей Сямёнычаў узгоднены на пасаду старшыні Міёрскага райвыканкама. Дырэктар ААТ «Маяк Высокае» Аршанскага раёна Алег Макарэвіч цяпер старшыня Сенненскага райвыканкама. Кандыдатура Уладзіміра Бялова, старшыні Ганцавіцкага райвыканкама ўзгоднена на пасаду старшыні Івацэвіцкага райвыканкама. Ганцавіцкі раён узначаліць Віктар Рафаловіч, старшыня Лунінецкага раёнага Савета дэпутатаў. Кандытатура Дзмітрыя Шынкарэнкі, старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, ўзгоднена на пасаду старшыні Кармянскага райвыканкама. Дырэктар ААТ «Наднёман» Дзмітрый Чыгір узначаліў Дрыбінскі райвыканкам.

Звяртаючыся да новых старшынь райвыканкамаў Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што свае задачы яны ведаюць. З некаторымі яны сустракаліся некалькі дзён таму на семінары-нарадзе па пытаннях развіцця жывёлагадоўлі, што прайшоў у Салігорску. «Тыя задачы, якія пастаўлены ў галіне жывёлагадоўлі, яны вам зразумелыя і вядомыя, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Адзінае, папрашу вас, не „ўваходзьце ў становішча“. Вы ведаце, асабліва тыя, хто працаваў у аграрным сектары, што такое „ўваходзіць у становішча“. Да вас зараз будуць прыходзіць і расказваць, што тое ці іншае немагчыма. Але як я часта кажу: мы ж не на вайне. Мы робім у мірны час тое, што заўсёды ўмелі і ўмеем рабіць. Прымусьце сваіх падначаленых гэта зрабіць... Віцебская і Гомельская вобласць, Магілёўшчына — жалезны кантроль», — акцэнтаў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што хапае пытанняў і ў Брэсцкай вобласці. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што рух па кадрам ідзе «па ўзгадненні бакоў». Па яго словах, гэта значыць, што былыя кіраўнікі не вельмі спраўляліся на гэтай пасадзе. «Яшчэ раз падкрэсліваю: кампартыі няма — усё ў вашых руках», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што наперадзе вялікая электральная кампанія. Па яго словах, у сувязі з гэтым ідэалагічны складнік мае першачарговае значэнне. «Працуйце, думайце, хто будзе прадстаўляць вас у Парламенце, Усебеларускім народным сходзе. Мы абсалютна не хаваем тое, што мы кагосьці будзем падтрымліваць, гэта натуральна. Калі б мы зараз сябе такімі цнатлівымі і некранутымі сябе прадстаўлялі, з нас бы проста смяяліся», — заўважыў Прэзідэнт, дадаўшы, што ўлады падтрымліваюць кагосьці ўсюды, нават у краінах, якія пазіцыянуюць сябе як самыя дэмакратычныя. «Таму ў нас ёсць свае задачы, свае мэты, вызначайце дастойных, патрыятычных людзей, прафесіяналаў, і падтрымлівайце іх на парламенцкіх выбарах і на Усебеларускі народны сход», — падкрэсліў ён. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на выбары павінны ісці прафесіяналы, дастойныя людзі. «Каб людзі, даведаўшыся аб кандыдатах, якіх мы падтрымліваем, не кідалі нам у твар гадасці», — растлумачыў ён. А разумных, таленавітых людзей у нас дастаткова.


Новыя кіраўнікі ў панядзелак з’явіліся і на важных для краіны прадпрыемствах. Першы намеснік генеральнага дырэктара — тэхнічны дырэктар «Амкадор-Агідэль» Алег Корсак з панядзелка — генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш». Раман Трубіцкі, дырэктар ААТ «Лідскі ліцейна-механічны завод» узначаліў ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Лідсельмаш». Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў кандыдатуры новых кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў. Старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і абароны навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў — новы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Старшыня камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама Уладзімір Навумовіч — новы намеснік міністра эканомікі. Старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Аляксей Героеў пераходзіць на пасаду намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва і ЖКГ. Кандыдаттура старшыні Міёрскага райвыканкама Ігара Кузняцова ўзгоднена на пасаду кіраўніка спраў Віцебскага аблвыканкама.

У тэму

У размове з журналістамі назначэнцы падзяліліся сваімі мэтамі на працу на новай пасадзе і расказалі, якія задачы перад імі паставіў Прэзідэнт.

Новы памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў падкрэсліў, што ведае гэты рэгіён па сваім вопыце працы ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. «Працы будзе вельмі шмат, я ўпэўнены, што з кадрамі Гомельшчыны мы знойдзем поўнае ўзамеразуменне», — сказаў ён. Юрый Горлаў запэўніў, што ўсе даручэнні, дадзеныя Прэзідэнтам Гомельскаму рэгіёну, будуць выкананы. Па яго словах, краіна дала ўжо ўсе, каб сёння вырабляць дастаткова якаснай прадукцыі, таму сёння трэба мабілізавацца. Інспектар па Гомельскай вобласці падкрэсліў, што работа ўсіх органаў кіравання рэгіёна будзе нацэлена на фарміраванне надзейнага кадравага патэнцыялу. Ён падкрэсліў, што трэба будзе звярнуць пільную ўвагу на дысцыпліну і адказнасць на месцах. Галоўнымі якасцямі спецыялістаў у розных сферах Юрый Горлаў назваў прыстойнасць, адказнасць і дысцыплінавасць. «Гэтых якасцей дастаткова для таго, каб рэалізаваць тыя веды, якія чалавек атрымаў ва ўстанове адукацыі. Простыя элементарныя якасці — быць чалавекам і працаваць на карысць сваёй краіны», — адзначыў Юрый Горлаў.

Уладзімір Бялоў, які цяпер узначальвае Івацэвіцкі райвыканкам, добра ведае новы ўчастак работы. «Раён адначасова з’яўляецца прамысловым і сельскагаспадарчым, добра развіта дрэваапрацоўка, таму дробязаў у працы не павінна быць», — адзначыў ён. Кіраўнік райвыканкама асаблівую ўвагу плануе надаць удасканаленню прадукцыі дрэваапрацоўкі і павелічэнню колькасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Алег Корсак, генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш» расказаў, што перад прадпрыемствам стаяць задачы — паляпшэнне якасці прадукцыі, суадносіны якасці і сабекошту, зніжэнне імпартазалежнасці. «Да нядаўняга часу мы былі залежныя ад імпартных паставак камплектуючых. На сёння ёсць рух у імпартазамяшчэнні. Трэба ісці да поўнай лакалізацыі вытворчасці, займацца пошукам новых рынкаў збыту. Гэта галоўнае», — падкрэсліў Алег Корсак.

Ён таксама заўважыў, што трэба развіваць супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі і наладжваць сумесную вытворчасць», — адзначыў гендырэктар. Сярод перспектыўных замежных партнёраў Алег Корсак назваў, у прыватнасці, Егіпет, якому для развіцця сельскай гаспадаркі неабходна высокатэхналагічная якасная тэхніка, якую выпускае «Бабруйскаграмаш».

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.