Вы тут

Падчас «залатога тыдня» ў Кітаі чакаецца бум выязнога турызму


Падчас вакацый з нагоды Дня ўтварэння КНР і свята Сярэдзіны восені, так званага «залатога тыдня» (з 29 верасня па 6 кастрычніка), чакаецца бум выязнога турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных кітайскага тураператара Technology Development Aoyou CYTS, зараз большасць тураў у Вялікабрытанію, Ірландыю, краіны Паўночнай Еўропы, Францыю, Італію, Турцыю, Марока, Егіпет, Новую Зеландыю і Аўстралію на час восеньскіх вакацый ўжо амаль распрададзеныя, а туры на больш блізкія напрамкі — у Японію і Карэю — знаходзяцца ў пікавым перыядзе браніравання. Паводле дадзеных сэрвісу Ctrip, агульная колькасць браняванняў тураў за мяжу вырасла ў 20 разоў у параўнанні з «залатым тыднем» летась. У параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года назіраецца найбольшы прырост на туры ў краіны ўздоўж «Пояса і шляху» — ва Узбекістан, Іран, Азербайджан, Грузію, Шры-Ланку і Кенію.

Хань Цзэ, старшыня праўлення кампаніі Technology Development Aoyou CYTS заявіў, што ў адпаведнасці з бягучым аб’ёмам, аднаўленне турыстычнага рынку ў Кітаі можа скласці каля 60 працэнтаў ад аналагічнага перыяду ў 2019-м. Чакаецца, што ў наступным годзе рынак выязнога турызму вернецца да дапандэмійнага ўзроўню.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.