Вы тут

Вызначаны суіскальнікі Прэміі Саюзнай дзяржавы


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло выніковае пасяджэнне Экспертнага савета па Прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2023-2024 гады пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. 


Фота: БелТА

Прэміі Саюзнай дзяржавы прысуджаецца за творы літаратуры і мастацтва, якія спрыяюць умацаванню сяброўскіх, братэрскіх адносін, усебаковаму супрацоўніцтву паміж краінамі-удзельніцамі Саюзнай дзяржавы. Дадзеныя ўзнагароды ўручаюцца раз ў два гады. 

Пры Пастаянным Камітэце Саюзнай дзяржавы створаны Экспертны савет па прэміях з ліку вядомых дзеячоў літаратуры і мастацтва, прадстаўнікоў творчых саюзаў, дзяржустаноў і арганізацый Беларусі і Расіі.

Перад пачатакам таемнага галасавання, на якім абіраліся патэнцыйныя лаўрэаты, першы намеснік міністра культуры Беларусь, сустаршыня Экспертнага савета Валерый Грамада заўважыў, што ўсе усе праекты, прадстаўленыя на суісканне прэміі з беларускага боку, заслугоўваюць увагі.

У ліку трох прэтэндэнтаў, вызначаных Экспертным саветам з беларускага боку, — аўтарскі калектыў, які працаваў над стварэннем музея ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» (архітэктар Віктар Скробат, мастак-манументаліст Андрэй Пяткевіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы). Таксама на ганаровае званне прэтэндуюць галоўны дырэктар Дзяржаўнага акадэміянага сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Анісімаў, які стварыў цыкл канцэртаў, прысвечаных Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомы даследчык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў за стварэнне і рэалізацыю гісторыка-асветніцкага праекта «Бацькаўшчына» і выданне аўтарскіх кніг-альбомаў.

Расійскі бок вылучыў на суісканне прэмій кіраўніка Кубанскага казацкага хору Віктара Захарчанку і аўтарскі калектыў праекта «Смаленская крэпасць ў артэфактах бібліятэк і архіваў Саюзнай дзяржавы».

Канчатковае рашэннне аб прысуджэнні прэміі будзе прымацца Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы.

Ганна ПЯТРОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.