Вы тут

Галоўчанка: Сферу адукацыі трэба выводзіць на новы ўзровень


Сферу адукацыі неабходна адаптаваць да сучасных рэалій і выводзіць на новы ўзровень. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на ўрачыстым сходзе да Дня настаўніка ў Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Вельмі прыемна павіншаваць з Днём настаўніка ад сябе асабіста і ад імя ўрада нашай краіны. Сфера адукацыі заўсёды была, ёсць і будзе прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі і заўсёды знаходзіцца ў фокусе ўвагі кіраўніцтва краіны. Нядаўна на вялікай нарадзе ў кіраўніка дзяржавы грунтоўна разглядаўся шырокі спектр пытанняў удасканалення адукацыйнай сферы — ад рамонту ўстаноў адукацыі і пытанняў харчавання да якасці падручнікаў і падрыхтоўкі будучых спецыялістаў. Наша з вамі задача — захоўваць і развіваць увесь назапашаны гадамі станоўчы вопыт у сістэме адукацыі. Але неабходна выйсці з нейкіх шаблонаў, трэба адаптаваць сферу адукацыі да сучасных рэалій, выводзіць на якасна новы ўзровень», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама зачытаў віншавальны адрас кіраўніка дзяржавы да Дня настаўніка.

Прэм’ер-міністр сёння аб’явіў настаўніка года Беларусі. Ім стаў настаўнік выяўленчага мастацтва Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Сяргей Шамінскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.