Вы тут

Лукашэнка павіншаваў педработнікаў з Днём настаўніка


Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь.


Паважаныя работнікі сферы адукацыі!

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём настаўніка — самым душэўным і блізкім усім нам святам! Бо кожны дарослы калісьці быў вучнем, а многія паглыблены ў школьнае жыццё сваіх дзяцей і ўнукаў.

Мы шчыра дзякуем педагогам і выхавальнікам за адданасць справе, любоў да дзяцей, прыклад мудрага стаўлення да жыцця.

У вашых руках будучыня Беларусі. Прывіваючы ў моладзі любоў да ведаў, выхоўваючы павагу да спрадвечных каштоўнасцяў, фарміруючы беражлівае стаўленне да гісторыі роднай зямлі і гонар за дасягненні краіны, вы ствараеце і ўмацоўваеце асновы дзяржаўнасці.

Я звяртаюся да маладых спецыялістаў, якія сёння з гордасцю прымяраюць на сябе высокае званне «настаўнік». Перакананы, абапіраючыся на вопыт старэйшых настаўнікаў, захоўваючы пераемнасць традыцый нацыянальнай школы, вы зробіце ўсё, каб павысіць імідж айчыннай адукацыі, якая заслужана прызнаецца адной з найлепшых у свеце.

Жадаю вам творчага натхнення, моцнага здароўя і новых дасягненняў на карысць падрастаючага пакалення і любімай Беларусі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.