Вы тут

Швед: Тэма гераічнай барацьбы беларусаў за выжыванне ў гады вайны атрымала новае гучанне


У Мінску праходзіць сустрэча генеральнага пракурора Андрэя Шведа з кіруючым складам Міністэрства абароны, паведамілі БелТА ў Генеральнай пракуратуры.


На сустрэчы абмяркоўваецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе, злачынствы супраць мірных бежанцаў на граніцы, супрацьдзеянне нацызму. Як адзначыў Андрэй Швед, ва ўмовах сучаснай міжнароднай абстаноўкі расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе набывае асаблівае значэнне.

«Абстаноўка імкліва мяняецца. Мы бачым, што нацызм ужо адкрыта шмат гадоў з’яўляецца ідэйнай платформай кіруючых элітаў многіх, у тым ліку суседніх, дзяржаў. Таму важна раскрыць, паказаць і юрыдычна даказаць, што такое нацызм, што ён за сабой нясе, што гэта горшае, што было, ёсць і будзе», — заявіў генпракурор.

Генеральны пракурор распавёў, што нагляднае ведамства атрымала дакументы, якія пацвярджаюць, што ўжо ў 1939 годзе з ліку ўкраінскіх нацыяналістаў былі створаны два карных падраздзялення, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку. «З саракавога года фармаваліся так званыя спісы Гітлера — гэта актывісты савецкай улады, камандзіры Чырвонай Арміі, члены іх сем’яў. Калі Вермахт перасек межы Савецкага Саюза, разам з ім увайшлі не толькі нямецкія карныя падраздзяленні, але і названыя падраздзяленні ўкраінскіх нацыяналістаў. З першых дзён пасля захопу гарадоў карнікі выбывалі па адрасах і знішчалі ўсіх, каго знаходзілі з гэтых спісаў. Не шкадавалі нікога», — падкрэсліў ён.

Андрэй Швед правёў паралелі з падзеямі, якія адбываліся ў Беларусі ў 2020 годзе, у прыватнасці фарміраваннем «Чорнай кнігі Беларусі». Генеральны пракурор таксама растлумачыў, чаму тэма гераічнай барацьбы беларускага народа ў гады вайны за сваё выжыванне атрымала сёння новае гучанне.

«На службу да нацыстаў пайшлі нешматлікія здраднікі з ліку беларускіх нацыяналістаў, якія пад бчбэшнымі сцягамі прыносілі прысягу на вернасць Гітлеру. Бел-чырвона-белая сімволіка, выявы „Пагоні“ сталі выкарыстоўвацца для абазначэння беларускай нацыянальнай прыналежнасці ў асяроддзі добраахвотных памочнікаў нацысцкага рэжыму, у тым ліку ўзброеных фармаванняў, якія ўдзельнічалі ў карных аперацыях», — распавёў Андрэй Швед.

У якасці прыкладу ён прывёў злачынствы 13-га беларускага паліцэйскага батальёна пры СД, калі пад бел-чырвона-белым сцягам здзяйсняліся жахлівыя сваёй жорсткасцю акты генацыду ў дачыненні да мірнага насельніцтва.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.