У Беларусі і Венесуэлы велізарны патэнцыял для далейшага супрацоўніцтва, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з міністрам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Іванам Хілем Пінта, перадае БелТА.
«Нягледзячы на адлегласці, для нас Венесуэла заўсёды была сяброўскай краінай, а народ Венесуэлы — гэта добрыя сябры Беларусі, — сказала Наталля Качанава. — У нас назапашаны цудоўны вопыт супрацоўніцтва літаральна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці: эканоміка, гуманітарная сфера, вядома, міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. І ў аснове гэтых добрых дружалюбных адносін — несумненна, адносіны паміж нашымі лідарамі — прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Нікаласам Мадура».
Паводле слоў спікера, эканамічныя змены, якія адбыліся ў Венесуэле, вартыя ўсякай павагі. «Вядома, мы разумеем, што наша супрацоўніцтва ў эканоміцы, гандлёва-эканамічнай сферы з’яўляецца асноватворным, бо ў нас былі цудоўныя праекты напрацаваны раней — будаўніцтва жылля, сумесныя вытворчасці і прадпрыемствы», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.
«У вас прайшлі сустрэчы з міністрам замежных спраў нашай краіны, старшынёй Палаты прадстаўнікоў, дзе абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. І мы разумеем, што ў нас велізарны патэнцыял для далейшага супрацоўніцтва і рэалізацыі намечаных планаў».
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».