Вы тут

Лукашэнка: Трэба падвергнуць рэвізіі напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы


Сустрэча, накіраваная на ўмацаванне двухбаковых адносін Беларусі і Венесуэлы, адбылася ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Іванам Эдурда Хілем Пінта, які ў гэтыя дні знаходзіцца з афіцыйным візітам у нашай краіне. 


Фота: БелТА

Вітаючы госця, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што міністр замежных спраў Венесуэлы вельмі своечасова прыехаў у Беларусь. «Я думаю, нам не трэба знаёміцца адзін з адным, не трэба казаць пра нашы магчымасці і магчымасці Венесуэлы ў нашым супрацоўніцтве. Мы ведаем адзін аднаго даўно і нямала зрабілі ў свой час для інтэнсіфікацыі нашага ўзаемадзеяння. У сілу пэўных, знешніх перш за ўсё, прычын у нас была нейкая паўза ва ўзаемадзеянні. Адчуваю, што нам трэба падвергнуць рэвізіі ўсе тыя напрамкі і пытанні супрацоўніцтва, якія мы вызначалі яшчэ з часоў Уга Чавеса», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што неабходна вызначыцца, што Беларусь павінна і можа зрабіць для Венесуэлы. І ў той жа час варта акрэсліць, што Венесуэла можа зрабіць для нашай краіны. «Выпрацаваць адпаведны план, дарожную карту на бліжэйшую, сярэднетэрміновую, а можа быць, і доўгатэрміновую перспектыву. Калі ў гэтую схему супрацоўніцтва давядзецца ўключыць іншыя дзяржавы, дапусцім Кубу, мы згодны. Словам, калі вы згодны, то да новага года міністр замежных спраў будзе гатовы рэалізаваць гэтыя дамоўленасці», — падсумаваў беларускі лідар.

У сваю чаргу Іван Эдурда Хіль Пінта падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за гасцінны прыём. Ён падкрэсліў, што адносіны паміж Беларуссю і Венесуэлай дастаткова трывалыя і прайшлі 20-гадовы шлях умацавання. Ён расказаў, што падчас сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Алейнікам яны абмеркавалі ўвесь спектр адносін і намецілі планы на бліжэйшую перспектыву.


У тэму 

У размове з журналістамі візіт у Беларусь, напоўнены сустрэчамі з палітычным кіраўніцтвам краіны, Іван Эдуарда Хіль Пінта назваў плённым. «Мы дамовіліся ажыццявіць перазапуск нашых адносін у гандлёва-эканамічнай, прамысловай сферах, і гэта мы маем намер зрабіць у найбліжэйшай будучыні. У якасці першага кроку — правядзенне ў Мінску чарговага пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве 28-29 лістапада. У пасяджэнні гэтай камісіі прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў, кіраўнікі прадпрыемстваў абедзвюх краін. У рамках гэтага мерапрыемства мы канкрэтна прагаворым тыя напрамкі, якія мы маем і па якіх будзем рухацца далей», — сказаў міністр. Таксама плануецца развіваць супрацоўніцтва па іншых напрамках: энергетыка, сельская гаспадарка, турызм і іншых. «Мы прыкладзеё максімум намаганняў для таго, каб не проста перазапусціць нашы двухбаковыя адносіны, а вывесці іх на якасна новы ўзровень. Нас чакае цесная работа, нас чакае вялікі аб’ём работы», — заявіў Іван Эдуарда Хіль Пінта.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці перашкаджаюць заходнія санкцыі развіваць супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы Іван Эдуарда Хіль Пінта, адзначыў, што санкцыі супраць нашых краін нелегітымныя і маюць злачынны характар. «Вядома ж, гэтыя санкцыі аказалі негатыўны ўплыў на нашыя адносіны, з аднаго боку. З другога боку, гэтыя санкцыі ўмацавалі нас у меркаванні, што мы павінны шчыльна разам працаваць і гэтыя санкцыі яшчэ раз указалі нам на тое, што толькі сумеснымі намаганнямі мы можам забяспечыць свой рух наперад», — рэзюмаваў міністр.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.