Вы тут

«Калі мы адзіныя, мы можам зрабіць усё»


У Мінску абмеркавалі перадавыя практыкі, а таксама праблемныя моманты ў навучанні і выхаванні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця З удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай на базе Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій адбылося выязное пасяджэнне Мінгарвыканкама па пытанні «Аб стварэнні ўмоў для навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».


Аднак перш удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з практыкай навучання прафесіям навучэнцаў, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. «У мяне не проста пазітыўныя ўражанні ад таго, што я ўбачыла, чым займаюцца ў гэтым каледжы, якая праводзіцца прафесійная падрыхтоўка нашых дзяцей з асаблівасцямі развіцця, — уражанні цудоўныя, — падзялілася спікер верхняй палаты парламента. — Хацелася б падзякаваць кіраўніцтву каледжа, кіраўніцтву горада за тую работу, якую яны праводзяць. У горадзе шэсць каледжаў, якія прымаюць на навучанне хлопцаў і дзяўчат з асаблівасцямі развіцця. Нізкі паклон педагогам, якія працуюць у гэтых установах».

Наталля Качанава нагадала, што ў Савеце Рэспублікі створаны Кансультатыўны савет па пытаннях сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. «Савет разглядае пытанні інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў грамадстве, — паведаміла яна. — Мы ўжо разглядалі, як працуе сістэма аховы здароўя ў гэтай галіне, сістэма адукацыі, школа, як працуе сістэма сацыяльнай абароны. А сёння мы бачым прафесійнае навучанне гэтых маладых людзей. У далейшым гэта — магчымасць працаваць, жыць нармальным жыццём у соцыуме, магчымасць рабіць усё не толькі для сябе, але і на карысць нашай краіны».

Па меркаванні спікера, гэты вопыт, які сёння дэманструе Мінск, павінен быць запатрабаваны. «Мы павінны мець такія каледжы ў кожнай вобласці нашай краіны, тым больш што такая задача была пастаўлена раней, — дапоўніла Наталля Качанава. — Гэта добры прыклад, трэба гэтым займацца. Гэта тое, пра што мы заўсёды кажам: міласэрнасць, падтрымка адзін аднаго. Гэта тое, што робіць нас людзьмі. Калі мы адзіныя, калі мы разам, мы можам зрабіць усё для таго, каб аказаць дапамогу і падтрымку кожнаму, хто ў ёй мае патрэбу. І разам з тым атрымліваць сур’ёзную аддачу — як для дзяржавы, так і людзей, якія займаюцца гэтай работай».

У каледжы рэалізаваны прынцып «роўны навучае роўнага». Як адзначыў дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій Георгій Козел, сёлета тут упершыню выпусцілі групу татальна невідушчых праграмістаў. «Сёння дзеці атрымліваюць інтэлектуальныя прафесіі — гэта хлопцы і дзяўчаты з парушэннем апорна-рухальнага апарату, парушэннем слыху і татальна глухія, татальна невідушчыя і з расстройствам аўтыстычнага спектра», — расказаў ён.

Прычым у каледжы навучаюць не толькі пэўнай прафесіі, але і прыстасоўвацца да гэтага свету. «Я рада, што жыву ў такой краіне, дзе магу працаваць і навучацца на роўных з іншымі людзьмі, — падкрэслівае невідушчы педагог Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій Анастасія Бярговіна. — У каледжы я кірую клубам інклюзіўнай творчасці, у якім займаюцца рабяты з парушэннямі зроку, слыху. Важна, што мы заўсёды разам, незалежна ад нашых асаблівасцяў. Ганаруся, што працую ў такім унікальным каледжы, дзе створаны ўсе ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Самае галоўнае — тут кожны куток напоўнены цёплай атмасферай, дзе кожны можа раскрыць свой творчы патэнцыял і адчуць сябе значнай часткай грамадства».

Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з карцінамі невідушчага педагога. Экспазіцыя яе работ таксама выстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Прыярытэтная ўвага да падтрымкі сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва, у тым ліку людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з’яўляецца неад’емнай часткай дзяржаўнай палітыкі. У нашай краіне выбудавана эфектыўная сістэма сацыяльнай падтрымкі, дапамогі і рэабілітацыі, шмат зроблена для ўмацавання здароўя, навучання і адаптацыі такой катэгорыі грамадзян.

Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, у навучанні і выхаванні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця важная сістэмная работа, што відаць на прыкладзе выкладчыкаў і выпускнікоў каледжа. «Гэта людзі, якія знайшлі сябе, — канкрэтызаваў ён. — Дзякуючы свайму цвёрдаму жаданню быць разам з грамадствам яны даказалі, што можна атрымаць вышэйшую адукацыю, прычым не адну, а дзве і тры. Мы павінны вызначыць напрамкі, па якіх у найбліжэйшы час пашырыць пералік і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, і ВНУ, дзе змогуць вучыцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.