Вы тут

Галоўчанка: Беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівасць і адаптыўнасць да знешніх шокаў


Беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівасць і адаптыўнасць да знешніх шокаў. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы ў Авальнай зале Дома ўрада з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі па разглядзе праектаў законаў «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год» і «Аб змене Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь», перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У выніку прынятых мер, нягледзячы на ўсе абмежаванні, эканоміка дэманструе ўстойлівасць і адаптыўнасць да знешніх шокаў. Больш за тое, дынаміка эканамічнага росту адноўлена і захоўвае станоўчы трэнд. З мая штомесяц прырастае ВУП. Па выніках 9 месяцаў тэмп росту склаў 103,5%», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама падкрэсліў, што прамысловыя прадпрыемствы працуюць стабільна. У студзені-верасні больш чым удвая павялічылася вытворчасць тэлевізараў, легкавых аўтамабіляў — у 3,8 разы, грузавых аўтамабіляў — на траціну, кар’ерных самазвалаў — на 9%, пральных машын — на 30%, ліфтаў — на 7%, абутку — на 13%.

«Па выніках работы за 9 месяцаў інвестыцыйная актыўнасць аднаўляецца. Тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал склалі амаль 112%, аб’ём будаўніча-мантажных работ вырас больш чым на 6%, выдаткі на набыццё машын і абсталявання павялічаны на 27,4%. Прымаюцца меры па пошуку крыніц і механізмаў інвестыцыйнага фінансавання інфраструктурных праектаў. Падрыхтаваны неабходныя рашэнні кіраўніка дзяржавы аб фінансаванні аб’ектаў дзяржаўнай і рэгіянальных інвестыцыйных праграм, жылля, дарог, якія маюць сацыяльнае значэнне», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Адрамантавана больш за 1,7 тыс. км аўтамабільных дарог, праведзена рэканструкцыя 7 маставых збудаванняў. Сёлета ўведзены ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчыя комплексы ў Фаніпалі і Уздзе. У Гродне пачала працу адна з самых вялікіх школ (на 1,5 тыс.дзяцей). Адкрыта 6 новых дзіцячых садкоў, завершана будаўніцтва новага будынка паліклінікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы, рэканструяваны 4 раённыя бальніцы (у Полацку, Ляхавічах, Камянцы і Драгічыне). Да 7 лістапада будуць уведзены ў эксплуатацыю новая паліклініка ў Гродне і радыялагічны корпус Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера. «І гэта далёка не поўны пералік», — дадаў кіраўнік урада.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.