Вы тут

Лукашэнка распавёў пра новы этап у развіцці беларускага аўтамабілебудавання


Прадпрыемства «БЕЛДЖЫ» праз некалькі гадоў мае намер выйсці на вытворчасць 120 тыс. аўтамабіляў у год. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 кастрычніка на сустрэчы з маладзёжныс актывам, паведамляе БелТА.


Сярод удзельнікаў сустрэчы былі маладыя супрацоўнікі розных прадпрыемстваў. Работнік «БЕЛДЖЫ», у прыватнасці, пацікавіўся ў кіраўніка дзяржавы, якім ён бачыць далейшае развіццё аўтамабілебудавання.

У снежні «БЕЛДЖЫ» будзе ўжо 12 гадоў. Гісторыя завода пачыналася з невялікай вытворчасці, дзе працавала крыху больш за 50 чалавек. Цяпер — гэта вядомае на ўсю краіну прадпрыемства, тут працуюць каля паўтары тысячы чалавек. Падчас урачыстага адкрыцця завода «БЕЛДЖЫ» ў лістападзе 2017 года Прэзідэнт заявіў, што яго мара — вырабляць у Беларусі ўласны легкавы аўтамабіль — ажыццявілася. Партнёрам выступіў кітайскі бок. Сёння беларускія аўтамабілі Geely карыстаюцца вялікай папулярнасцю не толькі на ўнутраным рынку, але і за мяжой. Попыт на іх пастаянна расце.

У Беларусі таксама маюць намер стварыць вытворчасць у супрацоўніцтве з кітайскай «ФАВ Груп». Найбольш вядомы брэнд карпарацыі — легкавы аўтамабіль Hongqi («Хунци», перакладаецца як «чырвоны сцяг»).

«Прыйшлі. Пачынаем разгортваць новую вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Але галоўнае цяпер — лакалізацыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што лакалізацыі цяпер будзе ўдзяляцца асаблівая ўвага. «Трэба атрымліваць свае дэталі для гэтага аўтамабіля. У нас для гэтага ўсё ёсць. У нас некаторыя прадпрыемствы недазагружаныя, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Так, няпростая задача — вырабіць свой рухавік для легкавога аўтамабіля і каробку перадач. Але мы паставілі перад сабой задачу. У нас ёсць маторны завод — хай вырабляе, хай варушыцца. Мы ж робім каробкі, рухавікі для іншых аўтамабіляў. Так, гэта больш тонкая праца, але мы яе зробім».

«Мы будзем будаваць дадатковы цэх па штампоўцы кузава. Дагаварыліся з кітайцамі ў гэтым плане. Калі будзе трэба абсталяванне, яны нам дапамогуць. І будзем паціху выходзіць на свой аўтамабіль. Мы купілі ліцэнзію ў іх, г.зн. мы ўжо будзем вырабляць BelGee. Ён будзе нават лепш, чым той, які мы вырабляем. Але на гэта трэба крыху часу. А так, праграма ў нас салідная: мы павінны забяспечыць сваіх людзей сваім аўтамабілем. Які б ні быў імпартны аўтамабіль — гэта імпартны. Што здарылася — запчасткі і іншае, а гэта — сваё. Трэба, каб было сваё. І мы ідзём да таго, каб мець сваё», — заявіў Прэзідэнт.

Чакаецца, што ў 2023 годзе «БЕЛДЖЫ» вырабіць больш за 60 тыс.аўтамабіляў — гэта ў два разы вышэй за леташнія паказчыкі. А праз некалькі гадоў аб’ёмы вытворчасці павялічацца да 120 тыс. аўтамабіляў у год.

Яшчэ адзін прыярытэт — стварэнне электрамабіля. У Беларусі ёсць пэўныя напрацоўкі ў гэтай галіне, і іх трэба развіваць, сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Усё ёсць, акрамя батарэі», дадаў ён.

«Аўтамабіль у нас будзе. Будзе асноўны добры аўтамабіль, і дадаткова мы яшчэ прыцягваем сюды інвестараў, каб яны выраблялі аўтамабілі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.