Вы тут

Што абмяркоўвалі ўдзельнікі канферэнцыі па спартыўнаму маркетынгу


Новая спартыўная рэальнасць паставіла перад усімі, хто мае дачыненне да гэтай сферы, мноства пытанняў і праблем. Адно з іх — як захаваць цікавасць да спорту аўдыторыі, спонсараў і прыцягваць у спорт яшчэ больш людзей? Актуальнае пытанне і незвычайных фарматаў спаборніцтваў, новых праектаў і тэндэнцый. На гэтыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі канферэнцыі па спартыўнаму маркетынгу, якая днямі прайшла ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта. 


Мерапрыемства праводзіцца не першы раз. Як падкрэсліў віцэ-прэзідэнт НАК Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Даўгалёнак, у мінулым годзе яна атрымала станоўчыя водгукі. Па яго словах, самае галоўнае, каб веды, атрыманыя ўдзельнікамі канферэнцыі, прымяняліся імі на практыцы, на карысць спорта.

«Спектр тэм для абмеркаванняў сёння досыць шырокі: як працаваць з партнёрамі, як працаваць з гледачамі. Вечная праблема „мы б зрабілі, але няма грошай“, і ёсць прыклады, якія паказваюць, што нават з невялікім бюджэтам можна рэалізаваць выдатны праект. На канференцыі прыехалі прадстаўнікі федэрацый па відах спорту, клубаў, грамадскіх аб’яднанняў, сапраўды ёсць, што абмеркаваць, куда ісці, як рухацца і як зараз працаваць. Мы здавацца не збіраемся, мы будзем рухацца толькі наперад, будзем развівацца і ніякія санкцыйныя абмежаванні нас не зломяць», — падкрэсліў Віталій Астроўскі, начальнік аддзела маркетынга НАК Беларусі. 

Сваім досведам дзяліліся беларускія і расійскія эксперты, якія сваёй працай даказваюць, што спорт у маркетынгу — надзвычай важная рэч. Кіраўнік камерцыйнага напрамку жаночы футбольны клуб ЦСКА Эліна Магамедава (Расія) упэўнена, што спартыўны маркетынг у Беларусі і Расіі павінен і можа развівацца. І падзялілася лайфхакам — запрашаць на стажыроўку студэнтаў адпаведных спецыяльнасцей. Гэта эканоміць бюджэт арганізацыі і забяспечвае ёй будучыя кадры. Па словах Эліны Магамедавай, не трэба баяцца запрашаць на мерапрыемствы вядомых спартсменаў, алімпійскіх чэмпіёнаў, імёны якіх заўсёды прыцягваюць аўдыторыю. Жаночы футбол, ды як і хакей — новыя спартыўныя напрамкі, якія актыўна развіваюцца апошнія некалькі гадоў. Таму вялікай ўвагай гледачоў яны пакуль не распешчаны, што напрамую ўплывае на колькасць жадаючых займацца гэтым відам спорта. «Мы зразумелі, што трэба прыцягваць усё больш моладзі. Трэба ствараць правільны фундамент, развіваць дзіцячы футбол у секкцыях, дзіцячых школах і рабіць жаночы футбол папулярным відам спорта», — адзначыла Эліна Магамедава. 

За апошнія два гады мільёны прыхільнікаў сабрала Медыяліга па футболе — расійскі футбольны турнір сярод медыйных аматарскіх каманд. Заснавальнік медыялігі Мікалай Осіпаў таксама дзяліўся сваім досведам у Мінску.«Мне здаецца, мы проста робім сваю любіую работу і робім яе чэсна. І глядач бачыць, што мы шчырыя, што мы сапраўдныя. І адзін з сакрэтаў — гэта якасная карцінка, якасны паказ матчаў. Я бы параіў усім не баяцца эксперыментаваць. Аматарскі спорт і маркетынг даюць права на памылку. Медыяліга гэта таксама вялікі эксперымент. Ён атрымаўся. Таму я магу з упэўненасцю сказаць, што той, хто не баіцца ўкараняць новае з пункту погляду правіл, тэхнлогій, узаемаадносін з аўдыторыяй, у таго і поспех не за гарамі», — адзначыў Мікалай Осіпаў. 

Удзельнікі канферэнцыі разгледзелі кейс брэнда спартыўнага адзення IROS, які ў пачатку года прадставіў Нацыянальны алімпійскі камітэт. Пасля сыходу з рынка замежных брэндаў перад спартыўнай сістэмай паўстала яшчэ адно пытанне — імпартазамяшчэнне экіпіроўкі. «Сыход брэндаў не моцна нас засмучае, гэта іх права. Але калі вярнуцца, то ўжо будуць ваяваць за права экіпіраваць нашы каманды. Новыя рэаліі — гэта новыя брэнды. Мы зрабілі той праект, які мы даўно хацелі рэалізаваць. Уся наша экіпіроўка вырабляецца ў Беларусі. Мы робім гэта ўпершыню, але мы робім гэта сур’ёзна», — заявіў Віталій Астроўскі. У працяг тэмы Мікалай Осіпаў падкрэсліў, што большасць каманд Медыялігі супрацоўнічае з айчыннымі вытворцамі экіпіроўкі. 

Дырэктар веласіпеднага клуба «Мінск» Аляксей Іваноў падкрэсліў, што кожны праект сёння павінен быць граматна і прывабна «запакаваны», прадстаўлены ў СМІ, сацыяльных сетках, мець пазнавальны лагатып. Але і гэтага мала — неабходна разумець, каму ён будзе цікавы.

Удзельнікі канферэнцыі падчас пленарнай дыскусіі прапанавалі на базе НАК Беларусі стварыць пляцоўку для абмеркавання праектаў у сферы спартыўнага маркетынгу з прыцягненнем бізнес-структур і спартыўных клубаў і федэрацый. Таксама ўзнікла ідэя спецыяльных прызоў НАК Беларусі ў сферы падзейнага менеджменту і спартыўнага маркетынгу.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізавета ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.