Вы тут

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі за дзевяць месяцаў склаў каля $5 млрд


Па выніках працы за дзевяць месяцаў экспарт беларускай сельгаспрадукцыі склаў каля $5 млрд. Такія дадзеныя агучыў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц на адкрыцці абноўленага малочна-таварнага комплексу КСУП «Слабадское імя Леніна» Мазырскага раёна, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У аграпрамысловы комплекс, у яго развіццё, матэрыяльна-тэхнічную базу ўкладваюцца велізарныя сумы. І ўкладваюцца з такім разлікам, каб і цяперашнія (пакалення. — Заўвага БелТА), і тыя, хто прыйшоў нам на змену, маглі скарыстацца створанай базай і карміць уласны народ, і гандляваць з суседзямі, замежнымі краінамі», — падкрэсліў Леанід Заяц.

Ён зрабіў акцэнт: беларуская дзяржава забяспечвае насельніцтва прадуктамі харчавання ўласнай вытворчасці. «Мы вырабляем на нашых палях, на нашых фермах менавіта тое, што карыстаецца сёння вялікай папулярнасцю ў спажыўца. Лішкі паспяхова прадаем на замежных рынках. Толькі па выніках працы за дзевяць месяцаў экспарт склаў каля $5 млрд. Мы на 108% у фізічным вылічэнні прадалі прадукцыі больш, чым за дзевяць месяцаў 2022 года», — агучыў вынікі працы намеснік прэм’ер-міністра. Ён выказаў упэўненасць, што гэта не мяжа.

«За гэтымі лічбамі стаіць каласальная праца нашых земляробаў, работнікаў жывёлагадоўчых комплексаў і ферм, механізатараў, органаў дзяржкіравання, спецыялістаў і гэтак далей», — дадаў Леанід Заяц.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.