Вы тут

З 1 лістапада павялічваецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму


З 1 лістапада павялічваецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2023 года нумар 37 на перыяд з 1 лістапада 2023 года па 31 студзеня 2024 года зацверджаны новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

На гэты перыяд бюджэт пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў памеры Br367,79. Гэта на 0,9 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў да гэтага.

Таксама аўтаматычна зменяцца надбаўкі і павышэнні, убудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны, і асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Так, змяняюцца памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, будуць павялічаны даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце ад 75 гадоў і старэйшым, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.