Вы тут

Качанава: Трэба надаць імпульс далейшаму развіццю дзяржаўнай службы ў Беларусі


Трэба надаць імпульс далейшаму развіццю дзяржаўнай службы ў Беларусі, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Беларусі ў Мінску Наталля Качанава ў сваім звароце да ўдзельнікаў першага Мінскага форуму маладых дзяржаўных служачых, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Шчыра рада вітаць усіх удзельнікаў першага Мінскага форуму маладых дзяржаўных служачых. Перш за ўсё хачу выказаць словы ўдзячнасці Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту за выдатную ініцыятыву, накіраваную на выяўленне і падтрымку маладзёжных праектаў у сферы дзяржаўнага кіравання, дзейнасці мясцовых органаў улады, павышэнне прэстыжу дзяржаўнай службы ў маладзёжным асяроддзі. Упэўнена, што форум мае ўсе шанцы набыць агульнарэспубліканскі маштаб і перарасці яшчэ ў адну добрую традыцыю суверэннай Беларусі, — сказала Наталля Качанава. — За мінулыя больш як чвэрць стагоддзя з моманту атрымання нашай краінай незалежнасці пад мудрым кіраўніцтвам Прэзідэнта ўдалося выбудаваць зладжаную вертыкаль улады, сфарміраваць кампактны дзяржаўны апарат, забяспечыць неабходную выканальніцкую дысцыпліну. У выніку нават у самых няпростых сітуацыях сістэма дзяржаўнага кіравання функцыянуе дакладна і зладжана. Сёння асноўная задача — надаць імпульс далейшаму развіццю дзяржаўнай службы ў Рэспубліцы Беларусь».

Самае важнае ў сувязі з гэтым — кадры, адзначыла спікер. «Асаблівая ўвага — забеспячэнню пераемнасці, прыцягненню ў сферу дзяржаўнага кіравання моладзі. У гэтай сферы заняты кожны трэці малады чалавек і кожны дзясяты кіраўнік — не старэйшыя за 31 год, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. — Для падрыхтоўкі і адбору найбольш перспектыўных кандыдатур вядуцца банкі даных таленавітай і адоранай моладзі, рэзервы кадраў, функцыянуе сістэма павышэння кваліфікацыі, праводзіцца маніторынг работы з такой моладдзю. Пры гэтым дзяржаве патрэбны не проста высокакваліфікаваныя і мэтанакіраваныя спецыялісты, здольныя аператыўна вырашаць важныя задачы, а сапраўды дзяржаўныя людзі — прыстойныя, патрыятычныя, адданыя. Паступаючы на службу, чалавек павінен разумець — гэта не проста работа, гэта жыццё, поўнае прысвячэнне сябе служэнню людзям і сваёй краіне».

«Беларусь — дзяржава для народа, і ўлада ў нас народная. Усё, што мы стварылі, ствараем і будзем увасабляць у жыццё, служыць выключна гэтай мэце. Людзі на нас глядзяць, і па нас у большай ступені ацэньваюць уладу, таму вельмі важна маральнае аблічча, правілы паводзін дзяржаўнага служачага, якія павінны быць блізкія да воінскай службы, а часам — яшчэ і вышэйшыя. Ідэальным прыкладам для нас усіх з’яўляецца кіраўнік нашай дзяржавы, які бязмерна любіць свой народ, сваю Айчыну і робіць усё магчымае, а часам — і немагчымае, для захавання суверэнітэту і абароны нацыянальных інтарэсаў. Архітэктар Рэспублікі Беларусь, сапраўдны нацыянальны лідар і мацнейшы палітык, роўных якому ў свеце сёння практычна няма, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Няўхільна прытрымлівайцеся выбранага нашай краінай палітычнага курсу. Заўсёды думайце аб тым, каб ваша работа была эфектыўнай, будзьце ва ўсім абсалютна справядлівыя, праяўляйце клопат аб людзях, сумленна і адказна рабіце сваю справу, кожны на сваім месцы. Бо за гэтым — мір і спакой на беларускай зямлі, а значыць — наша з вамі будучыня, будучыня нашага народа і нашай Радзімы».

«Дарагія сябры! Няхай высакародная місія дзяржаўнага служэння стане вашым жыццёвым прызваннем і прыносіць толькі глыбокае задавальненне. Ад усёй душы жадаю вам прафесійных і асабістых поспехаў, шмат новых перспектыўных ідэй і праектаў на карысць нашай любімай Беларусі. Мы — з вамі і верым у вас!» — дапоўніла спікер.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.