Вы тут

Каранкевіч: Бяспека з’яўляецца безумоўным прыярытэтам пры эксплуатацыі БелАЭС


Бяспека з’яўляецца безумоўным прыярытэтам пры эксплуатацыі БелАЭС. Пра гэта заявіў журналістам міністр энэргетыкі Віктар Каранкевіч, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы бяспека з’яўляецца прыярытэтнай у рамках і збудаванні БелАЭС, і далейшай яе эксплуатацыі», — падкрэсліў міністр.

Беларусь, паводле яго слоў, стала першай замежнай пляцоўкай, дзе дзяржкарпарацыя «Расатам» пабудавала атамную станцыю з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) пакалення «3+» — з падвышанымі характарыстыкамі бяспекі.

Як расказаў Віктар Каранкевіч, узаемадзеянне з дзяржкарпарацыяй «Расатам» у далейшым будзе пашырацца, і гэта датычыцца не толькі тэхнічнай падтрымкі, навуковага суправаджэння эксплуатацыі БелАЭС, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, але і новых напрамкаў, такіх як адытыўныя тэхналогіі, ядзерная медыцына, лічбавізацыя, трэнажорнабудаванне, стварэнне сістэм накаплення для энергетыкі і інш.

Па дадзеных Мінэнерга, для пацвярджэння адпаведнасці працы сістэм і абсталявання устаноўленым параметрам бяспекі за перыяд будаўніцтва станцыі паспяхова праведзена каля 3 тыс.выпрабаванняў.

Дзяржатамнагляд пацвердзіў, што патрабаванні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі забяспечаны, і 24 кастрычніка 2023 года была выдадзена ліцэнзія на эксплуатацыю другога энергаблока, які ў цяперашні час працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму выпрацавана 2,1 млрд кВт.г.

Адпаведнасць БелАЭС самым высокім патрабаванням бяспекі не раз пацвярджалі міжнародныя экспертныя місіі, у тым ліку МАГАТЭ, звярнуў увагу міністр. «Мы выканалі ўсе рэкамендаваныя місіі МАГАТЭ (з 2012 па 2022 год у Беларусі праведзены ўсе ключавыя місіі МАГАТЭ, рэкамендаваныя для краін, якія будуюць першую АЭС. — Заўв. БелТА) у рамках будаўніцтва аб’екта, нават правялі стрэс-тэст. У рамках гэтых місій было адзначана і шмат станоўчых напрацовак, практык, г. зн. паспяховая праца на нашым аб’екце паказала, што ёсць тыя напрамкі, якія ўжо можа выкарыстоўваць МАГАТЭ і рэкамендаваць іншым краінам, якія будуць упершыню будаваць свае атамныя энергаблокі, атамныя станцыі», — сказаў Віктар Каранкевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.