Вы тут

Турнір у Мінску сабраў лепшых юных баксёраў з васьмі краін


Юныя баксёры праверылі свае сілы на адным з самых важных стартаў сезона. У Мінску прайшоў Адкрыты кубак Мінска па боксе Minsk Open памяці Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Батвініка. Турнір традыцыйны і кожны год яго геаграфія і ўзровень спартсменаў толькі расце. Сярод пераможцаў і гаспадары, прадстаўнікі каманды Беларусі.Анастасія Смолкіна і Наталля Насачова перамаглі ў вагавых катэгорыях 52 кг і 57 кг адпаведна. Марыя Блізнюк заваявала залаты медаль ў вагавай катэгорыі 60 кг. Такім чынам, у кожнай з трох вагавых катэгорый эаночых спаборніцтваў на першым месцы — беларускія спартсменкі.


Сёлета на мінскім рынгу сустрэліся 142 спартсмены з васьмі краін ва ўзросце 15-16 гадоў. Як адзначаюць спецыялісты, у гэтым узросце ўжо можна ацэньваць перспектывы баксёра ў спорце вышэйшых дасягненняў. 

Што тычыцца хлопцаў, то Сяргей Заяц перамог у катэгорыі да 46 кг, Данііл Калістаў — да 52 кг, Аляксей Казусеў — да 54 кг. Андрэй Мацкевіч стаў трыўмфатарам у катэгорыі да 70 кг, Анатоль Бараноўскі — лідар сярод баксёраў да 75 кг. Андрэй Румянцаў і Станіслаў Жілянін — пераможцы ў катэгорыях да 80 кг і 80 плюс кілаграм. 

«Мы імкнемся турнір кожны год рабіць цікавейшым і важным. Напрыклад, некалькі гадоў таму турнір стаў майстарскім, гэта значыць пераможцы могуць атрымаць званне майстра спорту, яшчэ праз нейкі час мы ўключылі ў праграму спаборніцтваў дзяўчат. У гэтым годзе мы зрабілі вялікі крок — адным з арганізатараў турніру стаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Ён вялікую ўвагу надае дзіцячаму спорту. Мы вельмі ўдзячныя за іх клопат і за тое, што іх увага будзе прыкавана цяпер яшчэ і да бокса. Вельмі хочацца падзякаваць СДЮШАР па боксе і скалалажанні Мінскага гарвыканкама за арганізацыю турніра. Кожны год з-за ўсяго, што адбываецца ў свеце, мы асцерагаемся, што нешта можа не атрымацца. Але з кожным годам мы пераконваемся ў тым, што спорт — гэта лепшая дыпламатыя. Гэта пацвярджае прысутнасць 8 краін. Да нас упершыню прыехалі спартсмены са Швейцарыі. І мы будзем працягваць умацоўваць з імі адносіны. Калі мы паглядзім у цэлым на ўзровень удзельнікаў, то яна на вышыні. Акрамя нацыянальнай зборнай Беларусі па юніёрам, сваю нацыянальную зборную прывезла каманда Узбекістана, гэта лідары ў сусветным боксе. Спартсмены з Расіі, Азербайджана таксама вельмі моцныя. І тое, што прыехалі спартоўцы з Літвы і Польшчы нас вельмі радуе», — адзначыў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі бокса Дзяніс Сабалеўскі. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізавета ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.