Вы тут

Арэндны дом для ваеннаслужачых урачыста адкрылі ў Асіповічах


У Асіповічах ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі арэндны дом для вайскоўцаў і іх сем’яў. Такая інфармацыя апублікаваная ў тэлеграм-канале Міністэрства абароны, паведамляе БелТА.


Фота: тэлеграм-канал Міністэрства абароны

Дзевяціпавярховы дом разлічаны на 72 кватэры. Яго размяшчэнне вельмі зручнае: побач знаходзяцца дзіцячы сад і крамы, будуецца школа. «Забеспячэнне жыллём людзей, якія стаяць на абароне Беларусі, было і будзе безумоўным прыярытэтам дзяржаўнай жыллёвай палітыкі», — сказаў намеснік міністра абароны па тылу — начальнік тылу Узброеных Сіл Андрэй Бурдыка. Ён цёпла павіншаваў сем’і вайскоўцаў з наваселлем.

«Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ўводзіць у эксплуатацыю сацыяльна значныя аб’екты. Будаўніцтва гэтага дома дазволіла забяспечыць арэндным жыллём большасць вайскоўцаў Асіповіцкага гарнізона. Перакананы, што рашэнне сацыяльна значнага пытання станоўча паўплывае на якасць выканання асабовым складам задач па прызначэнні, — дадаў Андрэй Бурдыка. — Асабліва падкрэслю, што сённяшнія навасельцы ў перспектыве могуць разлічваць на набыццё жылля ва ўласнасць (пры наяўнасці на гэта падстаў)».

У цэлым у 2023-2024 гадах у Беларусі для вайскоўцаў намецілі пабудаваць каля 4 тыс. кватэр у 24 населеных пунктах.

Намеснік міністра абароны ацаніў умовы, у якіх будуць жыць сем’і вайскоўцаў. Сваімі ўражаннямі падзяліліся і самі навасельцы. «На службе паведамілі, што будуецца дом з арэндным жыллём. Паглядзелі, што па чарзе праходзім, сабралі дакументы. І вось надышоў доўгачаканы момант — мы атрымалі кватэру. У поўнай меры нам не перадаць шчасця, якое мы зараз адчуваем. Ужо распланавалі, як будзем рабіць рамонт, дзе ўладкуем дзіцячую для сына», — распавялі муж і жонка Вадзім і Алена Сільчанка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.