Вы тут

Лукашэнка: Традыцыі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча заўсёды будуць непахісныя


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча з 70-гадовым юбілеем, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Віншую сувораўцаў усіх пакаленняў, афіцэрска-выкладчыцкі склад і ветэранаў з гэтай знамянальнай падзеяй, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Створанае ў цяжкія пасляваенныя гады вучылішча стала родным домам для дзяцей, чые лёсы апаліла вайна». За сем дзесяцігоддзяў сувораўскае ваеннае вучылішча дало пуцёўку ў жыццё больш як 13 тыс. выпускнікоў, якія атрымалі годную адукацыю і выраслі сапраўднымі патрыётамі, канстатаваў беларускі лідар. Многія дамагліся прафесійных вышынь на дзяржаўнай службе. Большасць стала афіцэрамі, а некаторыя і генераламі, выбраўшы цяжкую, але высакародную сцежку — ваенную службу.

«У цяперашні час вучылішча з’яўляецца адной з лепшых сярэдніх навучальных устаноў у краіне па ўзроўні сярэдняй адукацыі, уносіць значны ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і падрыхтоўку будучых беларускіх афіцэраў, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Перакананы, так будзе і надалей. Сувораўскія традыцыі заўсёды застануцца непахісныя, а братэрства — непарушна».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.