Вы тут

Адміралам-суайчыннікам прысвячаецца


Барыс ДАЛГАТОВІЧ — адзін з нямногіх даследчыкаў, гістарычных публіцыстаў, хто займаецца ваенна-гістарычнай статыстыкай. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат гістарычных навук, ён выдаў не адзін дзясятак кніг. Шэраг з іх — у серыі «Гісторыя для школьнікаў».


Новае выданне — «Адміралы-франтавікі — нашы землякі». Аўтар даволі лаканічна расказвае пра 38 адміралаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945, і якія сваімі лёсамі цесна злучаны з Беларуссю. Дарэчы, на самым пачатку кнігі Б. Далгатовіч сцвярджае, што сярод нашых землякоў — беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі высокім званнем адмірала адзначана каля 100 чалавек. Уражлівая, пагадзіцеся, лічба! Асабліва, калі ўлічыць, што Беларусь усё ж не марская дзяржава. Да гісторыі пытання пра адміралаў: упершыню адміралы згадваюцца ў Італіі ў XII стагоддзі.  

Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны званні адміралаў — у 1940 годзе — сярод іншых былі прысвоены: Мікалаю Зайцу, Георгію Міхалькову, Уладзіміру Рыбалтоўскаму, Максіму Скрыганаву, Паўлу Трайніну — контр-адмірала; Аляксандру Арлову — віцэ-адмірала; Пятру Папковічу — інжынер-контр-адмірала. На старонках кнігі «Адміралы-франтавікі — нашы землякі» — расповяд пра многія цікавыя лёсы, пра ваеначальнікаў, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Савецкай краіны. У горадзе Баранавічы нарадзіўся віцэ-адмірал Георгій Халасцякоў (1902 — 1983). Пра яго баявыя справы гавораць узнагароды — званне Героя Савецкага Саюза, тры ордэны Леніна, тры ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава I ступені, два ордэны Ушакова I ступені, ордэны Айчыннай вайны I ступені і Чырвонай Зоркі. Са снежня 1944 года наш суайчыннік — камандуючы Дунайскай флатыліяй, на чале якой вызваляў ад фашыстаў Югаславію, Венгрыю, Аўстрыю, Славакію. Унікальная ваенна-марская біяграфія — у беларуса адмірала Мікалая Амелькі (1914 — 2007), які ўжо ў пасляваенны час быў камандуючым Ціхаакіянскім флотам, намеснікам Галоўнакамандуючага ВМФ СССР, начальнікам Генштаба Узброеных сіл СССР.

У Дзяржынскім раёне нарадзіўся Герой Савецкага Саюза контр-адмірал Антон Гурын, у Оршы — інжынер-віцэ-адмірал Абрам Генкін, у Пухавіцкім раёне — віцэ-адмірал Іван Хурс, які быў узнагароджаны чатырма ардэнамі Чырвонай Зоркі (займаў пасаду намесніка начальніка Галоўнага штаба ВМФ па разведцы).   

Кніга Барыса Далгатовіча пабачыла свет у выдавецтве «Беларусь» накладам 1200 экзэмпляраў. Набыць яе можна ў кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў краме «Акадэмкніга» у Мінску па адрасе: прапсект Незалежнасці, 72.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.