Вы тут

Учжэньскі саміт пройдзе ў правінцыі Чжэцзян


Учжэньскі саміт у рамках Сусветнай канферэнцыі па пытаннях інтэрнэту (World Internet Conference, WIC) 2023 года пройдзе ў пасёлку Учжэнь, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай), з 8 па 10 лістапада. Аб гэтым паведамілі арганізатары, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сёлета адзначаецца 10-годдзе правядзення падобных самітаў, у сувязі з гэтым адбудзецца шэраг новых мерапрыемстваў, уключаючы прысваенне ганаровых званняў і адкрыццё глабальнай праграмы маладых лідараў у рамках WIC.

У сёлетнім саміце, галоўная тэма якога — «Стварэнне інклюзіўнага, агульнадаступнага і ўстойлівага лічбавага свету — сумесная пабудова супольнасці адзінага лёсу ў кіберпрасторы», возьмуць удзел госці як з Кітая, так і з-за мяжы. У рамках саміту будзе арганізавана 20 падфорумаў па такіх тэмах, як Ініцыятыва па глабальным развіцці, скаардынаваная трансфармацыя ў напрамку лічбавізацыі і пераходу да зялёнай мадэлі, а таксама штучны інтэлект.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.