Вы тут

Што абмеркавалі на форуме «Моладзь і будучыня»


Маладзёжны форум работнікаў арганізацый Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта «Моладзь і будучыня» прайшоў 10 лістапада ў Мінску.


У гэты дзень у Палацы Рэспублікі сабралася 190 маладых работнікаў арганізацый Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта з розных рэгіёнаў краіны, каб абмеркаваць важныя надзённыя пытанні са старэйшымі таварышамі на чале з кіраўніком спраў Юрыем Назаравым і з першым сакратаром ЦК БРСМ Аляксандрам Лук’янавым. Юрый Назараў падкрэсліў, што адным з актуальных для сістэмы пытанняў з’яўляецца прыцягненне маладых кадраў і іх замацаванне на вытворчасці.

— У сістэме Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта працуе шмат вопытных, высокапрафесійных і каштоўных спецыялістаў, але для далейшага развіцця арганізацый і прадпрыемстваў неабходна, каб прыходзіла больш маладых, ініцыятыўных і перспектыўных работнікаў, якія прымуць эстафету і вопыт ад даўно працуючых, вопытных спецыялістаў і ўдыхнуць новую энергію ў вырашэнне пастаўленых задач, — адзначыў кіраўнік спраў Прэзідэнта. 

У апошнія гады арганізацыях Кіраўніцтва спраў актыўна пачала ўкараняцца практыка заключэння дагавораў з установамі адукацыі на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў і рабочых. Напрыклад, з 2020 заключана каля 130 такіх дагавораў.

— На мой погляд, гэтага недастаткова, — адзначыў Юрый Назараў. — Калі досвед паказвае, што дадзеныя падыходы даюць вынік, трэба яго нарошчваць.

Акрамя абмеркавання рабочых момантаў, увагу таксама надалі і таму, што ў працоўных калектывах неабходна фарміраваць дух адзінства і ўзаемападтрымкі, даць магчымасць рэалізавацца маладым людзям не толькі ў прафесіі, але і ў творчасці, спорце і грамадскім жыцці.

На думку Кіраўніка спраў Прэзідэнта, у гэтым пытанні заўсёды гатовы падставіць плячо грамадскія аб’яднанні, такія, як Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

— У цэлым пастаноўку работы з моладдзю ў арганізацыях Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта можна ацэньваць як сістэмную і станоўчую, — падкрэсліў Юрый Назараў. — Добрай справай стала ўжо тое, што мы з самых актыўных і ініцыятыўных маладых людзей сфарміравалі маладзёжны савет Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта. Гэта значыць, што ў нашай моладзі ўжо з’явіўся свой орган, які стане правадніком ідэй і прапаноў, будзе прадстаўляць інтарэсы ўсёй працуючай моладзі і садзейнічаць вырашэнню яе пытанняў.

Трэба адзначыць, што перад гэтым мерапрыемствам было праведзена 19 лакальных форумаў у рэгіёнах і на прадпрыемствах. Па выніку ад кожнага з іх былі выбраны дэлегаты, што дало магчымасць максімальна ахапіць інтарэсы ўсёй моладзі.

На дадзены момант у арганізацыях Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта працуе 26 тысяч чалавек. Моладзь складае 15% ад ўсіх працуючых. Найбольшая колькасць маладых кадраў сканцэнтравана ў гандлі, грамадскім харчаванні, гасцініцах, аграпрамысловым комплексе, а таксама ў прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.