Вы тут

Лукашэнка падтрымаў просьбу завадчан і дапамог МЗКЦ у жыллёвым пытанні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб бязвыплатнай перадачы ва ўласнасць ААТ «МЗКЦ» 40 кватэр у шматкватэрным жылым доме па вул.Пляханава ў Мінску для работнікаў прадпрыемства, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Раней у гэтым будынку размяшчаўся нежылы інтэрнат. Яго ў 2013 годзе перадалі ў бязвыплатнае карыстанне МЗКЦ. За кошт сродкаў прадпрыемства там правялі рамонт і рэканструкцыю, перарабіўшы пад шматкватэрны жылы дом арэнднага тыпу.

«У 2018 годзе мы ўвялі яго ў эксплуатацыю і засялілі нашымі работнікамі. У чатырохпавярховым будынку знаходзіцца 40 кватэр: 32 двухпакаёвыя і 8 аднапакаёвых. Гэта ўжо арэнднае жыллё. Яно знаходзілася ва ўласнасці дзяржавы, але ў карыстанні МЗКЦ», — растлумачыў намеснік гендырэктара МЗКЦ Павел Огер.

Тым не менш арэндная плата для работнікаў завода была досыць высокая. Гэта абумоўлена тым, што разлік вырабляўся па агульных дзеючым нормам і каэфіцыентам з улікам усіх фактараў, уключаючы месцазнаходжанне дома. І ў цяперашні час прадпрыемства не мае магчымасці знізіць арэндную плату асобным катэгорыям сваіх работнікаў, у тым ліку тым, хто мае патрэбу ў аказанні матэрыяльнай падтрымкі.

З улікам прынятага Прэзідэнтам рашэння аб перадачы кватэр ва ўласнасць МЗКЦ прадпрыемства зможа самастойна ўстанаўліваць плату за жыллё і прадугледзець пры гэтым зніжэнне яе памераў, а таксама дадатковыя льготы для шматдзетных сем’яў.

«Было некалькі зваротаў з нагоды кошту гэтага арэнднага жылля. Адзін з выхадаў, які мы ўбачылі, — папрасіць у дзяржавы перадаць нам ва ўласнасць. Таму што мы ў гэтае жыллё ўклалі грошы прадпрыемства», — адзначыў Павел Огер.

На прадпрыемстве разлічваюць, што дадзеная мера дасць магчымасць больш гнутка і якасна вырашаць жыллёвае пытанне для высокакваліфікаваных спецыялістаў. Гэта адзін з элементаў паляпшэння жыллёвых умоў для работнікаў МЗКЦ. Пры гэтым людзі не здымаюцца з агульнай чаргі і ў перспектыве могуць пабудаваць уласнае жыллё.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.