Вы тут

Мінсельгасхарч: Стабфонды амаль запоўнены


Работа па напаўненні стабілізацыйных фондаў у абласцях і горадзе Мінску будзе завершана да 1 снежня, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. У гэтым годзе іх аб’ёмы складаюць 122 тысячы тон, з якіх амаль 48 тысяч тон адводзяцца пад бульбу, астатнія — пад гародніну і яблыкі.


Фота: pixabay.com

Таксама намеснік міністра паведаміў, што на сёння ўжо практычна завяршылася ўборачная кампанія. Сёння гаспадаркі краіны ў асноўным зябляць, назапашваюць насенне і мінеральныя ўгнаенні, складаецца структура пасяўных плошчаў на наступны год. Падводзячы ж некаторыя вынікі сёлетняй гарачай пары Уладзімір Гракун падкрэсліў, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, аграпрамысловаму комплексу ўдалося не толькі мінімізаваць страты, але і, па некаторых культурах, перавысіць мінулагоднія валавыя зборы. Па рапсе, напрыклад, перавышэнне складае 111 тыс. тон (усяго — звыш 1 млн тон), па кукурузе на зерне — 500 тыс. тон (усяго намалот — 2 млн тон). У цэлым гаспадаркі намалацілі каля 9,5 млн тон зерня, уключаючы рапс, з іх непасрэдна каласавых культур — 6,4 млн тон.

Адным з важкіх дасягненняў гэтага года намеснік міністра падкрэсліў высокую ўраджайнасць збожжавых у асобных рэгіёнах, асабліва ў Гродзенскай вобласці, якая сёлета ў лідарах па гэтым паказчыку. Ён адзначыў, што ўсяго па краіне дзевяць раёнаў атрымалі звыш 50 цэнтнераў з гектара па збожжавых культурах і таксама дзевяць раёнаў завяршылі ўборку з ураджайнасцю рапсу больш за 40 ц/га.

Па іншых культурах сітуацыя таксама нядрэнная, як і па нарыхтоўцы кармоў. Так, ураджай бульбы склаў 1,1 млн тон, цукровых буракоў — 5 млн тон, што дазваляе цалкам загрузіць вытворчыя магутнасці і, як вынік, забяспечыць краіну цукрам. Што датычыцца гародніны, то яе нарыхтавана ў дастатковай колькасці. Прычым сёлета, дзякуючы зменам у тэхналогіі высадкі ў цяпліцах, аграрны сектар павінен на 100% забяспечыць краіну айчыннымі агуркамі. Ужо з гэтага месяца яны павінны быць на паліцах крам. Дарэчы, у далейшых планах — паступовае вырашэнне пытання з забеспячэннем унутранага рынку таматамі: да 2026 года іх на ўнутраным рынку павінна быць не менш за 80%. Таксама ў перспектыве павелічэнне плошчаў пад цяпліцы і вырошчванне перцу і баклажанаў. Гэтыя мэты дасягальныя, адзначыў Уладзімір Гракун і як прыклад згадаў сітуацыю з крупянымі культурамі, дзе літаральна за два гады сельскагаспадарчы комплекс поўнасцю закрыў патрэбы ўнутранага рынку.

Гаворачы пра экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі Уладзімір Гракун адзначыў, што беларускія тавары заўсёды карыстаюцца попытам, а іх якасць не падлягае сумненням. Ён падкрэсліў, што цяпер кан’юнктура рынку па бульбе не зусім спрыяльная, але гэта сезонная з’ява — усе патэнцыяльныя імпарцёры толькі-толькі сабралі свае ўраджаі. Аднак ужо праз кароткі час попыт на беларускую бульбу вернецца, балазе ў нашай краіне дастаткова сховішчаў для бульбы і гародніны, якія дазваляюць захаваць іх да наступнага ўраджаю.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.