Вы тут

Смартфон — гэта проста?


Да канца 2023 года ў шасці гарадах Беларусі пройдуць 12 майстар-класаў па лічбавай адукаванасці для людзей старэйшага ўзросту. Праект #яанлайн праводзіцца па ініцыятыве кампаніі А1 ужо трэці год і дае неабходныя навыкі тым, хто хоча навучыцца карыстацца смартфонамі, мабільным інтэрнэтам і дапамагчы ў гэтым іншым. Праект рэалізуецца ў партнёрстве з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Бясплатныя заняткі для людзей сталага веку праводзяцца ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТСАН). Дзеляцца навыкамі і прафесійнай экспертызай, на канкрэтных прыкладах дэманструючы, на што здольны смартфон з доступам у інтэрнэт, супрацоўнікі А1, якія сталі валанцёрамі праекта. Адметна, што акцэнт у навучанні зроблены на бяспецы ў інтэрнэце, а таксама на правілах бяспекі пры кантактаванні з тэлефоннымі махлярамі.

Да канца бягучага года такія майстар-класы запланаваны ў ТЦСАНах Гомеля, Віцебска, Баранавіч, Гродна, Брэста і Магілёва. З моманту запуску праекта #яанлайн людзі старэйшага ўзросту, а з мінулага года і людзі з інваліднасцю сталі яго асноўнай аўдыторыяй.

Удзельнікі майстар-класаў атрымаюць сертыфікат аб праходжанні навучання, а таксама набор практычных навыкаў у галіне лічбавай адукаванасці. Рэалізацыя такога праекта пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны стане яшчэ адным крокам у рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце-2030», накіраванай на павелічэнне колькасці карыстальнікаў інтэрнэта старэйшага ўзросту з 40 да 65%.

Каб навучэнцам было прасцей арыентавацца ў магчымасцях, якія перад імі адкрывае мабільны інтэрнэт, падрыхтаваны вучэбныя матэрыялы — практычныя парады, распрацаваныя спецыяльна для сацыяльных работнікаў, а таксама праваднік «Смартфон — гэта лёгка!» на зразумелай мове для людзей з інваліднасцю.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.