Вы тут

Удзельнікі экскурсіі ў Палац Незалежнасці падзяліліся ўражаннямі


Вялікая дэлегацыя, каля 100 чалавек, супрацоўнікаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, наведала з экскурсіяй Палац Незалежнасці, перадае БелТА.


Практычна ўсе яны ўпершыню пабывалі тут. І гэта — свайго роду падарунак да юбілею, бо сёлета Фонду сацыяльнай абароны споўнілася 30 гадоў. Палац Незалежнасці таксама юбіляр — ён быў пабудаваны 10 гадоў таму.

Людзі прыехалі з усіх куткоў нашай краіны пазнаёміцца з аб’ектам, які амаль штодня бачаць з экранаў тэлевізараў і ў якім працуе кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, менавіта па яго распараджэнні Палац стаў адкрыты для наведванняў. І, як паказала практыка, такія экскурсіі для розных катэгорый насельніцтва, асабліва для маладога пакалення беларусаў, становяцца яшчэ адной падставай гонару за Беларусь, за таленавіты беларускі народ.

Захапленне ў вачах гасцей — з першых момантаў, як яны пераступілі парог гэтага велічнага будынка. І адразу ж пачынаюцца фотасесіі, якія праходзяць практычна ўвесь час экскурсіі. Бо трэба і дома паказаць, і ў сацсетках падзяліцца ўбачаным.

Аповяд пра Палац Незалежнасці, яго стварэнне, гісторыю, дзейнасць — суперзахапляльны, ён з першых жа момантаў проста зачароўвае гасцей, якія на працягу ўсёй экскурсіі з вялікай цікавасцю слухаюць аб усіх драбнюткіх падрабязнасцях за ўсё, што звязана з палацам, і вядома ж, працай у ім Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік Фонду сацабароны Міністэрства працы і сацабароны Юлія Берднікава кажа: «Палац Незалежнасці — гэта жамчужына, гэта сімвал незалежнасці і адзінства, прафесіяналізму беларускага народа, і для нас гэта з’яўляецца вельмі значным падарункам. Таму што бягучы год для нашага фонду асаблівы — юбілейны. Сёння на гэтую пляцоўку запрошаны многія работнікі нашай сферы — гэта і малады склад, і вопытныя прафесіяналы, якія многія гады сваёй працоўнай дзейнасці аддалі на выкананне задач, якія стаяць перад намі. Фонд выконвае важную ролю ў краіне, і мы імкнемся выконваць задачу своечасова, у тым ліку ў поўным аб’ёме ажыццяўляючы ўсе выплаты, якія ўскладзены на нас. Наведванне палаца для нас вельмі важна, сюды запрошаны работнікі, якія неабыякавыя да свайго».

Многія госці былі проста ашаломленыя тым фактам, што практычна ўсё ў сценах гэтага унікальнага і цудоўнага будынка зроблена рукамі і талентам нашых суайчыннікаў. Гэта сапраўды была ўнікальная школа напрацовак і кампетэнцый, і ўсе, хто ўдзельнічаў у стварэнні Палаца Незалежнасці, шмат чаму навучыліся менавіта тут, удасканальваючы сваё прафесійнае майстэрства. Дарэчы, для замежных гасцей таксама пастаянна робіцца акцэнт: усё тут — справа рук беларускіх майстроў.

Другі вельмі важны момант — практычна ўсё зроблена са сваіх, беларускіх матэрыялаў, за выключэннем хіба што мармуру, якога ў нас няма. І гэта было галоўным патрабаваннем Прэзідэнта на стадыі стварэння палаца: усё, што ў нас ёсць у краіне, павінна быць максімальна выкарыстана і прадстаўлена тут.

Дарэчы, прозвішчы і імёны мастакоў, дызайнераў, назвы беларускіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве, пастаянна і з гонарам называюцца падчас экскурсіі.

Трэці момант, на якім завастраюць увагу, распавядаючы аб стварэнні дадзенага аб’екта, — гэта тэрміны. Калі першапачаткова было прапанавана зрабіць усё за 57 месяцаў, то Прэзідэнт тэрміны скараціў. Чакаць так доўга ніхто не збіраўся. У выніку Палац Незалежнасці быў пабудаваны за 30 месяцаў і ў кастрычніку 2013 года расчыніў свае дзверы. І адразу ж прыняў два буйныя міжнародныя саміты, праца якіх стала свайго роду іспытам і пацвердзіла — Палац Незалежнасці створаны своечасова і ў ім годна прадстаўлена ўсё, што звязана з Беларуссю.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.