Вы тут

Чым запомнілася беларуская экспазіцыя на выставе ў Шанхаі?


Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі паспяхова завяршыла сваю работу 10 лістапада. Гэты шосты па ліку форум аб’яднаў больш за 150 краін і міжнародных арганізацый. У маштабным мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 3400 экспанентаў і 394 тысячы прафесійных наведвальнікаў, што сведчыць аб поўным аднаўленні да ўзроўню, які існаваў да пандэміі. Нашу краіну прадставілі больш за 70 кампаній, паведамілі на выставачным прадпрыемстве «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. За гэтыя дні беларускі павільён не толькі знаёміў наведвальнікаў з эканамічным і экспартным патэнцыялам краіны, але і штодня здзіўляў іх культурнай праграмай.


«Фішкі» ад Вялікага тэатра

Выступленні зорак Вялікага тэатра Беларусі радавалі гасцей на працягу ўсяго перыяду правядзення Нацыянальнай экспазіцыі на выставе імпарту ў Шанхаі. Гледачы мелі магчымасць атрымаць асалоду ад канцэрта струннага квінтэта «Серанада», якім кіруе ўладальнік Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заслужаная артыстка Таццяна Траццяк.

Гонар краіны — салісты оперы: народныя артысты Беларусі Анастасія Масквіна (лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь) і Уладзімір Громаў (лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў) выконвалі творы вядомых кампазітараў.

Балетныя нумары, прадстаўленыя народнай артысткай Беларусі Вольгай Гайко і заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Юрыем Кавалёвым, дадалі ў выставачныя дні вытанчаную эстэтыку і танцавальную грацыю. Адажыа з балета «Лебядзінае возера» і «Эсмеральда» сарвалі буру апладысментаў і захопленых поглядаў публікі.

У моманты выступленняў нашых таленавітых артыстаў увесь павільён ажываў, прыцягваючы гасцей, якія не маглі ўпусціць магчымасць атрымаць асалоду ад беларускай культуры. Наведвальнікі з Кітая з асаблівым трапятаннем ставяцца да нашага мастацтва, яны не толькі актыўна здымалі тое, што адбываецца на свае камеры, але і маментальна размяшчалі ўбачанае ў сваіх сацыяльных сетках. Цікава было бачыць, як яны цярпліва чакалі сваёй чаргі, каб зрабіць фатаграфію побач з артыстамі Вялікага тэатра. Захапленне, з якім наша культура была сустрэта кітайскай публікай, змяніў павільён, напоўніўшы яго дзіўнай энергіяй, якая прыцягнула ўвагу да Беларусі і пакарыла сэрцы гледачоў з Кітая.

Прапанова ў «топах»

Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на шостай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі стала аб’ектам асаблівай цікавасці з боку кітайскіх СМІ дзякуючы свайму ўнікальнаму дызайну, культурнай праграме і правядзенню тэматычных дзён беларускіх рэгіёнаў.

Беларускі краінавы стэнд з цытатай Прэзідэнта Рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі: «З моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь» на дзвюх мовах, выклікаў сапраўдны ажыятаж і патрапіў у топы кітайскага Tik Tok з каля 3 мільёнамі праглядаў. На працягу ўсёй работы выставы кітайскія наведвальнікі фатаграфаваліся каля надпісу і побач з фота Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дызайн харчовага павільёна, аформленага ў стылі Косаўскага замка, прыцягнуў увагу СМІ і стаў аб’ектам захаплення. З улікам гістарычных элементаў і дадання ружовых акцэнтаў, стэнд у выглядзе замка набыў трэндавы ў наш час барбі-стыль, які стаў магнітам для ўсіх жадаючых стварыць яркія і крэатыўныя фатаграфіі.

Дэгустацыя выклікала ажыятаж

Беларускі стэнд у павільёне «Харчовая і сельскагаспадарчая прадукцыя», стылізаваны пад Палацавы комплекс Пуслоўскіх у Косава, выклікаў у наведвальнікаў неапісальнае захапленне і пастаяннае жаданне праводзіць на яго фоне фота- і відэаздымку. А да дэгустацыйнай пляцоўкі, на якой былі арганізаваны майстар-класы па прыгатаванні страў нацыянальнай беларускай кухні, выстройваліся вялікія чэргі.

Галоўнай дзеючай асобай на гэтай пляцоўцы стаў Антон Каленік, які ўваходзіць у топ-200 лепшых шэф-кухараў свету, першы шэф у СНД, які ўвайшоў у гільдыю повараў Worlds Master Chefs Society. Антон Каленік прайшоў навучанне ў выдатных навучальных установах, уключаючы Міжнародную Акадэмію Італьянскай Кухні, Інстытут Поля Бакюза і Атэлье шэфаў.

Цікавасць да беларускай кухні была настолькі вялікая, што калі ў дзень адкрыцця выставы было арганізавана каля 1000 дэгустацый нацыянальных страў, то ў наступныя дні гэты паказчык павялічыўся больш як утрая. Асабліва зацікаўленыя кухары-калегі з іншых краін звярталіся да беларускага Chef de Partie па рэцэпты і парады ў рамках абмену вопытам.

Павільён з беларускімі смажанкамі сабраў самую вялікую чаргу на выставе ў Шанхаі. 

— Выстава была цудоўнай. Першакласнае месца ў самым буйным выставачным цэнтры свету стварыла ўнікальную атмасферу. Я быў у захапленні ад удзелу ў гэтай падзеі, — падзяліўся ўражаннямі шэф-кухар Антон Каленік. — Стаўленне кітайцаў да нашай кухні было уражлівым. Беларуская дэгустацыя выклікала сапраўдны ажыятаж, госці былі задаволены. Асабліва ўпадабалі мае дранікі, хатнюю смажанку з каўбасой і сырам, а таксама смажаную аўсянку з арэхамі, пасту з сырам і тварожныя пончыкі. Наш стэнд стаў самым наведваемым на выставе, што нядзіўна, бо чэргі на дэгустацыю беларускай кухні проста не спыняліся.

Важкія вынікі

У ходзе выставы была падпісана значная колькасць дакументаў аб супрацоўніцтве. Прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» падпісалі сем дакументаў на агульную суму больш за $6 млн. Пагадненні на агульную суму $85 млн былі заключаны ў рамках Дня Гомельскай вобласці. РУП «Белмытсэрвіс» падпісала 4 дакументы. Важнай падзеяй стала таксама падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім аблвыканкамам і прадстаўнікамі горада Цындаа (правінцыя Шаньдун) у кантэксце стварэння Парка індустрыі. На выставе прадстаўнікі Брэсцкай вобласці і правінцыі Аньхой падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на перыяд з 2023-га па 2025-ты гады. Таксама было падпісана пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж горадам Дуньхуан правінцыі Ганьсу і Навагрудскім раёнам Гродзенскай вобласці. У правінцыі Ляанін (Кітай) запланаваны пачатак вытворчасці марожанага ў супрацоўніцтве са слуцкім прадпрыемствам. Акрамя гэтага, адзначаецца цікавасць з боку кітайскіх інвестараў да будаўніцтва рэстарана ў Магілёве і іншыя перспектыўныя магчымасці. Дарэчы, работа па падвядзенні вынікаў па падпісаных кантрактах працягваецца, дадалі ў — Усе гэтыя моманты, ад творчых выступаў да смакавых уражанняў, ператварылі наша знаходжанне ў Кітаі ў яркую падзею, — заўважылі «Белінтэрэкспа». — Гэта не проста выстава, а ўдалае спалучэнне дыпламатыі, эканомікі, культуры, мастацтва і беларускага густу, якое застанецца ў памяці назаўжды.

Фота «Белінтэрэкспа»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.