Вы тут

Анлайн-шопінг выявіў новыя перавагі кітайцаў


Маладыя кітайскія спажыўцы праяўляюць усё большую цікавасць да айчынных брэндаў на фоне росту папулярнасці імпартных тавараў. Аб гэтым сведчаць дадзеныя кітайскага гіганта электроннай камерцыі JD. com, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле статыстыкі платформы, каля 62 працэнтаў сродкаў, выдаткаваных на тавары айчынных марак падчас шопінг-фестывалю з нагоды «Дня халасцяка», які працягваўся з канца кастрычніка па сярэдзіну лістапада, прыпала на спажыўцоў, якія нарадзіліся ў 1990-х і 2000-х гадах. Пры гэтым у нацыянальных павільёнах, якія гандлююць спецыфічнымі мясцовымі таварамі замежных краін, і ў анлайн-супермаркетах, якія прадаюць імпартныя тавары на платформе электроннай камерцыі, агульны аб’ём здзелак узрос больш як у тры разы.

Вялікай папулярнасцю карысталіся тавары з еўрапейскіх краін, асабліва Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі і Іспаніі, сведчаць дадзеныя JD. com. У спіс найбольш папулярных увайшлі касметыка, тавары для маці і немаўлят, а таксама для здароўя. Колькасць прадаўцоў, якія прынялі ўдзел у шопінг-акцыі на платформе JD. com, узрасла ў 1,5 раза ў гадавым вылічэнні, што стала новым рэкордам. Пры гэтым тавараў звыш 60 брэндаў было прададзена больш, чым на мільярд юаняў (каля 137,2 мільёна долараў).

Шопінг-фестываль садзейнічаў далейшаму росту папулярнасці стрымінгавага гандлю як канала прасоўвання тавараў і атрымання скідак. Паводле дадзеных кампаніі, у гэтым годзе супрацоўнікі аддзела закупак і продажаў JD. com прыцягнулі да сябе шырокую ўвагу. Колькасць праглядаў прамых трансляцый з іх удзелам да 11 лістапада перавысіла 380 мільёнаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.