Вы тут

Людміла Рублеўская — у праекце «Простыя словы»


Пісьменнікі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа — частыя госці. 21 лістапада а 18-й гадзіне ў межах музейнага праекта «Простыя словы» адбудзецца творчая сустрэча з Людмілай Рублеўскай. 


Пісьменніцу, журналістку, якая працуе ў парламенцкай і ўрадавай газеце «Звязда», добра ведае айчынны чытач. Серыя яе раманаў з сямі асобных кніг «Авантуры Пранціша Вырвіча», над якой Людміла Рублеўская працуе многія гады, займела асаблівую папулярнасць. Кнігі выходзяць у Выдавецкім доме «Звязда». Некаторыя творы ўжо перавыдадзены. Пра «Авантуры Пранціша Вырвіча» шмат пішуць у друку, раманы перакладаюцца на рускую мову. За адзін з раманаў пісьменніца адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй Беларусі. На сустрэчы ў музеі Якуба Коласа будзе магчымасць набыць розныя кнігі Людмілы Рублеўская, атрымаць аўтографы пісьменніцы. 

Праект «Простыя словы» — унікальная пляцоўка для прэзентацыі здабыткаў сучаснай беларускай літаратуры, для сустрэч чытача з лепшымі майстрамі айчыннай паэзіі і прозы. 

— Мы запрашаем у госці ў Дом Коласа ўсіх, хто любіць беларускае слова, хто шануе класічную літаратуру і не цураецца знаёмства з кнігамі пісьменнікаў- сучаснікаў, — гаворыць дырэктар музея Ірына Мацяс.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.