Вы тут

Андрэйчанка сустрэўся з Паслом Казахстана ў Беларусі Ерланам Байжанавым


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Ерланам Байжанавым, які працуе ў нашай краіне з верасня гэтага года. Па традыцыі, новы пасол у пачатку сваёй дыпламатычнай кадэнцыі знаёміцца з палітычным кіраўніцтвам, наведвае парламент і іншыя галіны ўлады, каб раза з вышэйшымі службовымі асобамі акрэсліць планы работы. 


«Казахстан — блізкая для Беларусі брацкая дзяржава, стратэгічны партнёр і саюзнік. Нас звязваюць агульная гісторыя, развітыя гандлёвыя і гуманітарныя сувязі. А сяброўскія адносіны на вышэйшым узроўні дазваляюць абмяркоўваць любыя пытанні без абмежаванняў. Інакш паміж саюзнікамі і быць не можа», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Трывалыя сувязі паміж краінамі наладжаны і дзякуючы плённаму супрацоўніцтву ў міжнародных арганізацыях. 

Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу, што актыўна ўзаемадзейнічаюць і парламентарыі дзвюх краін. У гэтай сферы мноства напрамкаў супрацоўніцтва — ад знешняй палітыкі да эканомікі. У дэпутацкага корпуса Палаты прадстаўнікоў склаліся выдатныя дзелавыя адносіны са старшынёй Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Ерланам Кашанавым. У маі гэтага года ён наведваў Мінск для ўдзелу ў паседжанні Савета ПА АДКБ. «У ходзе двухбаковай сустрэчы мы зверылі гадзіннікі па актуальных пытаннях парадку дня беларуска-казахстанскіх адносін. Быў узняты шэраг нявырашаных праблем у галіне абмежаванняў на выкананне двухбаковых палётаў „Белавія“ паветранымі судамі „Боінг“ і іх абслугоўванне ў казахстанскіх аэрапортах. А таксама праблемы ў галіне лагістыкі і транзітных перавозак. Гэта пытанні ў кампетэнцыі нашых урадаў, але мы разлічваем і на вашу падтрымку ў іх больш хуткім рашэнні», — нагадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Аднак галоўнае ў беларуска-казахстанскіх адносінах — эканамічны фундамент. Нягледзячы на прынятыя супраць Беларусі заходнія санкцыі, тавараабарот з Казахстанам за дзевяць месяцаў гэтага года склаў больш за 858 мільёнаў долараў. У мінулым годзе тавараабарот склаў 1.2 мільярды долараў. «Наша задача — не дапусціць зніжэння тэмпаў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Асабліва гэта датычыцца нашых сумесных прадпрыемстваў», — канстатаваў Уладзімір Андрэйчанка. Сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Казахстана — сем, у іх прымаюць удзел нашы флагманы — Мінскі трактарны завод, «Гомсельмаш», Мінскі аўтамабільны завод. Беларускі бок прапануе разгледзець пытанне стварэння з холдынгам «Белкамунмаш» сумеснай зборачнай вытворчасці электратранспарту на тэрыторыі Казахстана. Беларускі вытворца пажарна-выратавальнай тэхнікі «Пажснаб» гатовы пастаўляць пажарную і лесапажарную тэхніку для патрэб Казахстана, а таксама зацікаўлены ў арганізацыі сумеснай вытворчасці.

Істотнае месца ў гандлі паміж Беларуссю і Казахстанам займае аграрна-прамысловы сектар. Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, гэта заканамерны вынік інтэнсіўнай мадэрнізацыі перапрацоўчай галіны і ўкаранення ў вытворчасць самых сучасных тэхналогій і абсталявання. Па гэтым шляху ідзе і Казахстан. «Лічу, што беларускі досвед будзе вельмі карысны для аграрыяў Казахстана. Беларусь гатова аказваць неабходнае садзейнічанне, уключаючы праектаванне і будаўніцтва ферм, абнаўлення парка сельскагаспадарчай тэхнікі. Рабочым групам неабходна і далей прадаўжаць актыўную работу, удзяляючы пільную ўвагу эканамічнай сферы». — падкрэсліў спікер. Пры гэтым ён упэўнены, што не трэба забываць і пра супрацоўнітва ў гуманітарнай сферы. Найважнейшы напрамак — адукацыя. Сёння ў Беларусі навучаеццца каля 200 казахстанскіх студэнтаў. «Гатовы прымаць і большую колькасць студэнтаў. Ёсць рэзерв для развіцця супрацоўніцтва па розных напрамках турызму, медыцыны, санаторна-курортнага лячэння, спорту. У гэтай справе прапануем больш актыўна задзейнічаць патэнцыял нашых дыяспар. Дзеючая ў беларускім Парламенце рабочая група па справах беларусаў замежжа гатова гэтаму ўсяляк садзейнічаць», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён таксама прапанаваў актывізаваць супрацоўніцтва і ў інфармацыйнай сферы.

У сваю чаргу Ерлан Байжанаў падкрэсліў, што ў адносінах Беларусі і Казахстана вельмі насычаны парадак дня. Літаральна нядаўна ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі прайшло пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Казахстана з групай міжпарламенцкага супрацоўніцтва Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан. «Хачу адзначыць, што парламентарыі паміж сабой актыўна ўзаемадзейнічаюць. У снежні плануецца правядзенне Міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Парадак дня пасяджэння таксама насычаны. У нас шмат напрамкаў для ўзаемадзеяння», — сказаў дыпламат. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.