Вы тут

Дыялог з чытачом: як прайшла творчая сустрэча з Людмілай Рублеўскай


Творчая сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай, супрацоўніцай газеты «Звязда», адбылася 21 лістапада ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў межах музейнага праекта «Простыя словы».


Прыхільнікі творчасці пісьменніцы на гэтым мерапрыемстве даведаліся шмат цікавага пра гісторыю і працэс стварэння вядомых кніг, змаглі задаць Людміле Рублеўскай свае пытанні, а таксама атрымаць яе аўтограф.

Сярод іншага чытачоў цікавіла і тое, чым працэс стварэння паэзіі адрозніваецца ад напісання прозы.

— Верш я павінна напісаць адразу. Гэта значыць, ён павінен «выдыхнуцца», — дзеліцца пісьменніца, — У мяне не бывала такога, што я пачну аднойчы, а потым скончу. Гэта арганізм жывы. Гэта злепак душы цябе зараз. 

У сваю чаргу, калі пішаш буйны празаічны твор, па словах Людмілы, гэта быццам бы закрытае для ўсіх памяшканне, дзе аўтара заўсёды чакаюць патаемныя дзверы. 

— Ты заўсёды можаш туды зайсці, і ты заўсёды ведаеш, што там адбываецца. Ты можаш займацца сваімі справамі, але пра тое паралельнае жыццё ўвесь час памятаеш, — распавядае яна.

Падзялілася Людміла і тым, над чым зараз працуе. Па яе словах, гэта будзе філалагічна-алхімічны раман пра нашчадкаў герояў сагі «Авантуры Пранціша Вырвіча». На думку пісьменніцы, у гэтай ідэі ёсць філасофія, якая праходзіць праз шмат яе твораў:

— Не ведаем мы, чаму тое ці іншае здараецца ў нашым жыцці, а гэта, магчыма, абумоўлена тымі, хто быў да нас, учынкамі нашых продкаў. Мы — толькі звяно ў ланцугу свайго роду. Мы не можам існаваць па-за гістарычнай памяццю.

Напрыканцы мерапрыемства падчас аўтограф-сесіі пісьменніца пачула шмат цёплых слоў. Хтосьці гаварыў, што яе кнігі сталі «акном» у беларускую літаратуру, хтосьці проста дзякаваў за творчасць. Была сярод гэтых людзей і дзяўчынка, якая ўразіла сваёй шчырасцю. Яна падыйшла да пісьменніцы і сказала, што менавіта вывучэнне творчасці Людмілы Рублеўскай і напісанне навуковых прац па ёй адыграла вялікую ролю ў яе лёсе. Зараз Марыя Руцкая вучыцца на першым курсе факультэта беларускай філалогіі БДУ, і такая вось сустрэча з пісьменніцай была яе марай.
Разышліся госці не толькі са станоўчымі эмоцыямі, але і з новымі кнігамі, якія таксама змаглі набыць падчас мерапрыемства.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.