Вы тут

Тарыфнае пагадненне падпісалі ЖКГ і галіновы прафсаюз


Традыцыйна дакумент разлічаны на тры гады (2023-2026) і дапоўнены новымі нормамі, з улікам змен і дапаўненняў у Працоўны кодэкс краіны, якія адбудуцца налета. У дакуменце прапісаны, у прыватнасці, грашовыя выплаты для работнікаў, накіраваных на тэрміновую службу, прадастаўленне сродкаў для кампенсацыі за найм жылля, матэрыяльнае заахвочванне настаўнікам, якія замацаваны за маладымі спецыялістамі, паведамілі ў прэс-службе федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Тарыфнае пагадненне вызначае прынцыпы працоўных і сацыяльна-эканамічных гарантый, замацоўвае дадатковыя гарантыі для работнікаў галіны і прапісвае абавязкі і адказнасць бакоў сацыяльнага партнёрства. На падставе дакумента, падпісанага міністрам ЖКГ Генадзем Трубіла і старшынёй Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрыем Дарагакупцам, будуць перагледжаны таксама калектыўныя дагаворы прадпрыемстваў і арганізацый сферы ЖКГ.

Міністр ЖКГ упэўнены, што падпісанне пагаднення на чарговы трохгадовы перыяд сведчыць пра добрае сацыяльнае партнёрства, і гэта той дакумент, на які будуць абапірацца ў сваёй рабоце наймальнікі і прафсаюзы.

— У дакуменце прапісаны гарантыі для працоўных і ўлічаны інтарэсы моладзі. Новая рэдакцыя пагаднення палепшана з пункту гледжання сацыяльнай абароненасці работнікаў ЖКГ, падкрэсліў Генадзь Трубіла і выказаў надзею, што наступнае пагадненне праз тры гады прадэманструе чарговыя новаўвядзенні на карысць людзей. 

Абноўленым пагадненнем прадугледжана павелічэнне (не менш як да 20 базавых велічынь) памеру адначасовай матэрыяльнай выплаты работнікам, якія закліканы на тэрміновую або накіраваны на альтэрнатыўную службу і вярнуліся цягам трох месяцаў на папярэдняе месца працы. Максімальная велічыня матэрыяльнага заахвочвання пры гэтым не абмяжоўваецца і вызначаецца ў калектыўных дагаворах калектываў.

Дакументам замацавана норма аб поўнай ці частковай кампенсацыі маладым сем’ям сродкаў на здым жылля і пражыванне ў інтэрнатах. А таксама аб выдзяленні сродкаў на вырашэнне праблем моладзі, падтрымку іх ініцыятыў і выкананне маладзёжных праграм.

Мяркуецца да ўкаранення ў арганізацыях галіны ЖКГ сістэмы настаўніцтва і замацоўвання за маладымі спецыялістамі і рабочымі настаўнікаў з ліку вопытных работнікаў, прадугледжана іх матэрыяльнае і маральнае стымуляванне.

— У новым дакуменце мы не толькі захавалі ўсё тое добрае, што было прадугледжана папярэднім пагадненнем, але і ўмацавалі яго шэрагам дадатковых мер, скіраваных на ўсебаковую сацыяльную абароненасць людзей, ад якіх ува многім залежыць поспех і эфектыўнасць работы арганізацый у цэлым, — адзначыў Юрый Дарагакупец. — Менавіта таму кожнае прадпрыемства павінна клапаціцца пра захаванне свайго кадравага патэнцыялу, і асаблівую ўвагу надаваць замацаванню моладзі на працоўных месцах.

Ірына СІДАРОК

Фота дадзена прэс-службай ФПБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.