Вы тут

У Дубаі сёння праходзіць Сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату


У Дубаі 1 снежня праходзіць Сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату, паведамляе БелТА.


Глабальны форум — цэнтральная падзея 28-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (РКЗК ААН).

На саміт пачалі ўжо прыбываць лідары краін — членаў ААН. Тут іх вітае Прэзідэнт ААЭ Мухамед бен Заід аль-Нахаян і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Усяго ўдзельнікамі саміту стануць каля 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Пасля цырымоній фатаграфавання і адкрыцця саміту адбудзецца пленарнае пасяджэнне.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка агучыць падыходы і прапановы Беларусі па рашэнні глабальных пытанняў кліматычнай і экалагічнай бяспекі. На палях саміту кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг сустрэч і перагавораў.

Рамачная канвенцыя ААН аб змяненні клімату была прынята на «Саміце Зямлі» ў Рыа-дэ-Жанэйра ў 1992 годзе і праз два гады ўступіла ў сілу. Беларусь ратыфікавала дакумент у 2000 годзе і такім чынам стала паўнапраўным бокам канвенцыі. Усяго да яе далучыліся 197 краін.

Акрамя таго, Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай Кіёцкага пратакола і Парыжскага пагаднення, прынятых у развіццё канвенцыі. Галоўная яе мэта — не дапусціць небяспечнага антрапагеннага ўздзеяння на кліматычную сістэму планеты. Канферэнцыя бакоў (СМР) з’яўляецца вышэйшым органам РКЗК, які з 1995 года збіраецца штогод.

Саміт праходзіць у футурыстычным міні-гарадку «Экспа-Сіці», размешчаным у паўднёвай частцы Дубая. У 2021-2022 гадах тут праводзілася першая на Блізкім Усходзе сусветная выстава «ЭКСПА». Жаночы павільён расказвае пра ўплывовых жанчын, якія змяняюць свет, а павільён «Бачанне» заснаваны на кнізе віцэ-прэзідэнта і прэм’ер-міністра ААЭ, кіраўніка Дубая шэйха Махамеда бен Рашыда Аль Мактума «Мая гісторыя: 50 успамінаў аб 50 гадах службы».

У павільёне «Нацыянальныя гісторыі» сабраны цікавыя артэфакты з экспазіцый больш як 200 краін і міжнародных арганізацый, якія былі прадстаўлены на выставе «ЭКСПА-2020».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.