Вы тут

У Кітаі рэзка ўзрасла колькасць пасажырскіх паездак па чыгунцы


У мінулым месяцы на чыгунках Кітая назіраўся істотны рост пасажырапатоку. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні чыгунак КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У кастрычніку па чыгунках было здзейснена 351,69 мільёна пасажырскіх паездак, што на 195,6 працэнта больш, чым за такі ж час летась. Паводле дадзеных ведамства, за 10 месяцаў гэтага года колькасць чыгуначных пасажырскіх паездак перавысіла 3,28 млрд, павялічыўшыся на 119 працэнтаў у гадавым вылічэнні.

Аб’ём чыгуначных грузаперавозак у Кітаі, які з’яўляецца адным з ключавых паказчыкаў эканамічнай актыўнасці, узрос у кастрычніку на 4 працэнты ў гадавым вылічэнні да 436,56 мільёна тон. Аб’ём інвестыцый краіны ў асноўны капітал чыгуначнага сектара ў кастрычніку склаў 572,6 мільярда юаняў (каля 79,78 млрд. долараў), што на 7,2 працэнта больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.