Вы тут

Больш як 2,5 тыс. чалавек з інваліднасцю скарысталіся паслугамі персанальнага асістэнта


Больш як 2,5 тыс. чалавек з інваліднасцю скарысталіся паслугамі персанальнага асістэнта, паведаміла начальнік упраўлення па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вікторыя Грэчыха ў праекце БелТА «Краіна гаворыць».


Фота: БелТА

Яна нагадала, што новая сацыяльная паслуга персанальнага асістэнта з’явілася з прыняццем закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які ўступіў у сілу 6 студзеня 2023 года.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па справах інвалідаў, гэта паслуга ўлічвае індывідуальныя запыты чалавека з інваліднасцю. «Дапусцім, чалавеку неабходна дабрацца ў паліклініку, установу адукацыі, службу занятасці або проста аформіць нейкія дакументы — персанальны асістэнт заўсёды ў дапамогу», — растлумачыла яна.

Атрымальніку паслугі таксама дапамогуць у складанні рэзюмэ і інш. Паслуга аказваецца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. «У гэтым годзе яе атрымалі ўжо больш за 2,5 тыс. чалавек», — адзначыла начальнік упраўлення.

Гаворачы пра іншыя навацыі, прадугледжаныя законам, Вікторыя Грэчыха адзначыла ўдасканаленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Прадугледжана магчымасць стварэння аддзяленняў рэабілітацыі, абілітацыі на базе дамоў-інтэрнатаў, і такое аддзяленне ўжо існуе, у прыватнасці, на базе Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Курс сацыяльнай рэабілітацыі — да месяца ў год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.