Вы тут

Лукашэнка прыбыў на Сусветны саміт па барацьбе са зменай клімату


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на Сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату, які праходзіць у Дубаі, перадае БелТА.


У «Экспа-Сіці» кіраўніка беларускай дзяржавы віталі Прэзідэнт ААЭ Мухамед бен Заід аль-Нахаян і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Усяго ўдзельнікамі саміту 1-2 снежня стануць каля 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.

Пасля прыбыцця лідэраў краін адбудзецца цырымонія фатаграфавання і адкрыцця саміту, потым пройдзе пленарнае пасяджэнне. Чакаецца, што ў час выступлення Аляксандр Лукашэнка агучыць падыходы і прапановы Беларусі па вырашэнню глабальных пытанняў кліматычнай і экалагічнай бяспекі. На палях саміта ў Прэзідэнта таксама запланаваны шэраг сустрэч і перагавораў.

Саміт праходзіць у рамках 28-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP-28). Месцам правядзення выбраны футурыстычны міні-гарадок «Экспа-Сіці» ў паўднёвай частцы Дубая. У 2021-2022 гадах тут прайшла першая на Блізкім Усходзе сусветная выстава «ЭКСПА».

Напярэдадні саміту міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў журналістам, што міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе са змяненнем клімату павінна будавацца на недыскрымінацыйнай і справядлівай аснове. Ён заўважыў, што ўдзел Беларусі ў саміце на вышэйшым узроўні падкрэслівае тое значэнне, якое краіна надае пытанням экалагічнай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. «Праблемы клімату аб’ядноўваюць усе краіны. Гэта тое пытанне ў міжнародным парадку дня, якое носіць аб’яднальны характар. Мы будзем уносіць свой уклад ва ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях клімату. Гэтае супрацоўніцтва павінна будавацца на недыскрымінацыйнай, справядлівай і інклюзіўнай аснове і садзейнічаць вырашэнню глабальных пытанняў», - заявіў міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.