Вы тут

Расказваем пра «Бярозку» у лістападзе


Пабачыў свет чарговы, адзінаццаты, нумар «Бярозкі» у 2023 годзе. Штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс, адрасаваны дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, з лістападаўскага нумара пазначаны на вокладцы і як «Інтэлектуальны часопіс для падлеткаў». 


Нумар адкрываецца гутаркай з юнай спявачкай Насцяй Краўчанка — удзельніцай X-Фактара, супрацоўніцай Белтэлерадыёкампаніі. І — «вельмі пазітыўнай дзяўчынай». Што прыемна, у гутарцы з журналістам Насця разважае пра многія сур’ёзныя рэчы. Напрыклад, і пра булінг. Парада ад спявачкі: «... ў імкненні захаваць добрыя адносіны з усімі ёсць рызыка страціць сябе. А на мой погляд, няма нічога больш важнага, чым заставацца сабою». У артыкуле «Прыветны пошум «Бярозкі» пісьменнік і кінасцэнарыст Уладзімір Мароз успамінае пра тыя часы, калі сам працаваў у рэдакцыі часопіса, расказвае пра тое, як на старонках выдання нараджаліся яго кнігі. 

Левія — псеўданім беларускай ілюстратаркі, у якой 23 тысячы падпісчыкаў у інстаграме і 72 тысячы — на ютубе. Не раскрываючы сапраўднае імя мастачкі, «Бярозка» знаёміць з іншымі яе сакрэтамі ў матэрыяле «Першае правіла мастака — нікому не казаць, што ты мастак».

У лістападаўскім нумары часопіса для падлеткаў — і расповед пра канцлагер «Трасцянец». Раім не толькі прачытаць, але і наведаць гэтую мясціну, мемарыяльны комплекс у памяць пра знішчэнне народа Беларусі, пра генацыд нашых прашчураў даволі красамоўна нагадвае пра ўрокі гісторыі, якія не варта забываць і сёння. Навучэнка 11-га класа ліцэя БДУ Паліна Дваранская ў артыкуле «Я проста паміраю ад кахання да цябе...», альбо Сем сцэнарыяў грэчаскага кахання па-беларуску» дзеліцца сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў беларускіх пісьменнікаў.

Знаёміць «Бярозка» і з новым аўтарам часопіса: студэнтка гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сафія Туронак прапаноўвае ўвазе чытачоў эсэ «Гісторыя вёскі Яя, ці Як два Цмокі зямлю дзялілі». Матэрыял змешчаны ў рубрыцы «Міфалогія». А Ганна Стэльмах у рубрыцы «Вытокі мовы» прапануе развагі на тэму «Паходжанне слова «Дзякуй». 

У паэтычнай рубрыцы «Заяўка на Парнас» — вершы Анастасіі Куліковай і Кацярыны Дуброўскай з СШ N 28 горада Гродна. 

Часопіс сімпатычна ілюстраваны, ўсе артыкулы, ілюстрацыйныя матэрыялы пададзены ў добрым, прыцягальным дызайне. 

Чакаем «Бярозку» у снежні!

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.