Вы тут

Надвор'е: На выхадных падмарозіць да мінус 18


Зіма бярэ надвор’е ў свае рукі, падобна што ў ледзяныя. На двары толькі першая дэкада снежня, а гурбы стаяць такія, — у лютым бывала паменш. Сіноптыкі лічаць, што шырокі антыцыклон, які будзе займаць велізарную тэрыторыю ад Урала да Еўрапейскай тэрыторыі Расіі, сваім грэбнем закране нашу краіну і будзе перашкаджаць зрушэнню праз тэрыторыю Беларусі актыўных цыклонаў. Таму вялікай колькасці снегу на гэтым тыдні не чакаецца, аднак маразы будуць дастаткова адчувальнымі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. А ў канцы тыдня стане так холадна, як быццам за акном ужо сярэдзіна зімы.


Фота: pexels.com

У аўторак ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень чакаецца ў рамках ад мінус 1 да мінус 6 градусаў.

І ў сераду месцамі па краіне прагназуецца невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман і ўтворыцца галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 5–12 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 15 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад 0 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 9 градусаў па паўночным усходзе краіны.

Чарговая хваля жорсткага холаду прыйдзе ў чацвер. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай у заходніх раёнах слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 7–14 градусаў, пры праясненнях — да мінус 15–17 градусаў, а па захадзе — да мінус 3–6 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе ў межах ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па паўночным усходзе краіны.

У пятніцу месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Уначы прагназуецца мінус 5–12 градусаў, а пры праясненнях — мінус 13–17 градусаў. Днём будзе ад мінус 3 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па паўночным усходзе.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных сіноптыкаў, у выхадныя на двары ноччу будзе зусім не ўтульна. У суботу-нядзелю месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы слупкі тэрмометра пакажуць ад мінус 5 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 18 градусаў па паўночным усходзе краіны. Днём сіноптыкі абяцаюць мінус 2–9 градусаў, а па паўночным усходзе — да мінус 12 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.