Вы тут

У Кітаі назвалі «самыя шчаслівыя гарады»


У спіс «самых шчаслівых гарадоў Кітая 2023 года» увайшлі Чэнду, Ханчжоў, Нінбо, Нанкін, Гуанчжоў, Чанша, Шэньян, Хух-Хота, Цындаа і Тайюань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Адбор праводзіўся на аснове аналізу сабраных звестак, сацыяльных апытанняў, даследвальніцкіх паездак і экспертных ацэнак. Арганізатарам мерапрыемства выступіў штотыднёвік «Ляаван дунфан», які належыць «Сіньхуа». Рэйтынг самых шчаслівых гарадоў Кітая складаецца ўжо сямнаццаты год запар.

«Горад з’яўляецца носьбітам жыцця і шчасця гараджан, у працэсе ажыццяўлення высакаякаснага развіцця ажыццяўляе новую місію і вітае новыя магчымасці», — заявіў намеснік генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва «Сіньхуа» Лю Цзянь.

Акрамя таго, у спіс таксама былі ўключаны 11 гарадоў акруговага ўзроўню, 10 гарадоў павятовага ўзроўню, а таксама 10 гарадскіх раёнаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.