Вы тут

Кітаянка выразае неверагодныя карціны з паперы


Юань Сюін — захавальніца мастацкай спадчыны выразання з паперы школы Чжэжун, якое ўвайшло ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны дзяржаўнага значэння Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гісторыя выразання з паперы ў павеце Чжэжун горада Ніндэ, што ў правінцыі Фуцзянь (Паўднёва-Усходні Кітай), налічвае больш за тысячу гадоў. У 2009-м яно ў якасці адной з разнавіднасцяў кітайскага папяровага мастацтва было ўключана ЮНЕСКА ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Юань Сюін з дзяцінства вучылася выразанню з паперы ў бабулі і маці, праявіўшы талент да гэтага віду мастацтва. У 1995 годзе яна атрымала тытул «Кітайская майстрыха» на Першым пекінскім конкурсе аўтарскіх вырабаў ручной работы кітайскіх умеліц за свой выраб «Сто матылькоў», дзе яна выразала з паперы сто матылькоў з рознымі ўзорамі на крылах.

У 2007 годзе майстрыха за працу «Сто дзяцей» атрымала ўзнагароду «За жыццёвыя дасягненні» на Трэцім міжнародным фестывалі папяровага мастацтва. Каб захаваць спадчыну школы Чжэжун, Юань Сюін выдала дзве кнігі для моладзі і падлеткаў. Акрамя таго, яна заснавала музей мастацтва выразання з паперы, які стаў цэнтрам для падрыхтоўкі маладых майстроў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.