Вы тут

Лукашэнка прапанаваў Прэзідэнту Кеніі выпрацаваць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у Кеніі з кіраўніком гэтай дзяржавы Уільямам Руто прапанаваў выпрацаваць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва, перадае БелТА.


«Хачу падзякаваць Вам за сардэчнае запрашэнне прыехаць да Вас у гэты час. Час пазней. Мы з вамі дамовіліся ў Дубаі, што сустрэнемся і абмяркуем нашы першыя крокі па ўстанаўленню гандлёва-эканамічных і больш цесных палітычных адносін», — сказаў у пачатку сустрэчы беларускі лідар.

Паводле яго слоў, зараз трэба вызначыць напрамкі далейшага супрацоўніцтва і выйсці на нейкі канкрэтны план па гэтых напрамках. «Калі мы хочам супрацоўнічаць, я ўпэўнены, што мы такі план — дарожную карту — зможам выпрацаваць. Так, як мы гэта зрабілі з іншымі краінамі Афрыканскага кантынента», — заявіў Прэзідэнт Беларусі.

«Вы павінны ведаць, спадар Прэзідэнт, што калі мы дамовімся, мы пройдзем хутка гэты шлях. Таму што Ваша краіна вельмі важнае стратэгічнае становішча займае ў Афрыцы. Вы ў многім вызначаеце палітыку Афрыканскага кантынента. Пра гэта мне расказваў Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

З улікам таго, што на вышэйшым узроўні прынята рашэнне інтэнсіфікаваць двухбаковыя адносіны, кіраўнік дзяржавы прапанаваў групам спецыялістаў з Беларусі і Кеніі абмяняцца візітамі, блізка пазнаёміцца з краінамі, каб падрыхтаваць канкрэтны план дзеянняў па развіццю супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка таксама запрасіў свайго кенійскага калегу здзейсніць візіт у Беларусь. «Я буду рады сустрэць Вас у любы час. Думаю, у першым паўгоддзі наступнага года Вы знойдзеце такі час, каб прыехаць да нас у Мінск», — сказаў ён.

У сваю чаргу Уільям Руто ад імя ўсяго народа Кеніі прывітаў Аляксандра Лукашэнку на кенійскай зямлі. «Мы вельмі рады, што Вы знайшлі час прыехаць да нас. Разумею, што візіт будзе кароткатэрміновым, але тым не менш ад гэтага не менш сардэчным з нашага боку. Гэта не афіцыйны візіт. Тым не менш гэта дае нам магчымасць запланаваць афіцыйны візіт. жа, мы вельмі рады, што Вы знайшлі час наведаць нас і быць сёння з намі», — сказаў ён.

Кенійскі лідар нагадаў, што ў час мінулай сустрэчы на Сусветным саміце па клімаце ў Дубаі кіраўнікі дзяржаў сышліся на думцы аб неабходнасці інтэнсіфікаваць кантакты паміж Беларуссю і Кеніяй. «Мы дамовіліся, што сумесна паглядзім на нашы магчымасці і сферы, дзе мы маглі б супрацоўнічаць, і наладжваць адносіны ўжо на той аснове, якую мы стварылі паміж нашымі дзвюма краінамі», — адзначыў Уільям Руто.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.