Вы тут

Лукашэнка: у Беларусі і Кеніі вялікая сумесная будучыня


У Беларусі і Кеніі вялікая сумесная будучыня. Пра гэта гаворыцца ў запісе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кнізе ганаровых гасцей, якую ён зрабіў пасля перагавораў у Найробі са сваім кенійскім калегам Уільямам Руто, перадае БелТА.


«Мінск зацікаўлены сур’ёзна ўмацаваць супрацоўніцтва з Найробі па шырокім спектры напрамкаў, перш за ўсё ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах. Упэўнены, у нашых краін вялікая сумесная будучыня. Жадаю Прэзідэнту Кеніі шчасця і здароўя, а дружалюбнаму кенійскаму народу — працвітання і дабрабыту», — гаворыцца ў запісы.

У канцы Аляксандр Лукашэнка напісаў таксама фразу на беларускай мове: «Сардэчна дзякую i да новых сустрэч!»

Пасля завяршэння сустрэчы тэт-а-тэт Прэзідэнт Кеніі запрасіў беларускага калегу на вячэру.

Фота: БелТА

.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.