Вы тут

Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад краінай


Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад краінай. Пастанова Савета Міністраў нумар 865 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. 


Дакумент вызначае ўмовы, парадак устанаўлення і выплаты такой пенсіі. Права на яе маюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, маюць асаблівыя заслугі перад краінай і атрымліваюць пенсію па ўзросту, за выслугу гадоў і па інваліднасці.

На такую пенсію могуць прэтэндаваць Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы. Яе могуць прызначаць грамадзянам, якія ўзнагароджаны рознымі высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, а таксама жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і якія маюць за гэта адпаведныя ўзнагароды. У гэты спіс уключаны грамадзяне, удастоеныя ганаровых званняў Беларусі, БССР або СССР, лаўрэаты дзяржаўных прэмій, пераможцы і прызёры Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету і Еўропы.

Таксама пенсія за асаблівыя заслугі можа ўстанаўлівацца грамадзянам, якія займалі ў краіне вышэйшыя дзяржпасады, членам беларускага ўрада, старшыням аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама пасля спынення імі работы на пасадзе, па якой яны прадстаўлены да ўстанаўлення пенсіі.

Акрамя гэтага, пастановай вызначана, калі пенсія за асаблівыя заслугі не ўстанаўліваецца, а таксама выплата можа быць спынена. У прыватнасці, з-за прыцягнення да крымінальнай адказнасці, ажыццяўлення дзейнасці, якая супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, непаважлівага стаўлення да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. 

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.