Вы тут

Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі Мустафой Азджанам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. 


«Турцыя для Беларусі — дружалюбная дзяржава. На сёння паміж нашымі краінамі няма сур’ёзных праблемных пытанняў — сказаў ён. — Мы бачым і ведаем, што Турцыя праводзіць незалежную і ўзважаную знешнюю і ўнутраную палітыку. Яна пераклікаецца з палітыкай, якая праводзіцца кіраўніком беларускай дзяржавы», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. 

Спікер заўважыў, што ў 2021 і 2022 гадах тавараабарот паміж Беларуссю і Турцыяй складае больў за мільярд долараў. «У бягучым годзе па выніках студзеня — кастрычніка мы бачым павелічэнне тавараабароту на 22,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2022 года. Мы ўпэўненыя, што гэтая тэндэнцыя захаваецца. Больш за тое, мы зможам дасягнуць большай збалансаванасці ў нашых таварных патоках», — падкрэсліў ён. Асобна Уладзімір Андрэйчанка адзначыў значнасць дзелавых кантактаў. Па словах спікера, Турцыя аказала Беларусі неацэнную паслугу ў падтрыманні бізнесу шляхам прадастаўлення існуючай фінансавай і транспартна-лагістычнай інфраструктуры. «Неабходна давесці да канкрэтных вынікаў дасягнутыя дамоўленасці аб праектах у нафтахіміі, аўтамабіле- і трактарабудаванні, аб павелічэнні аб’ёмаў супрацоўніцтва ў сферы транспартных, тэлекамунікацыйных, турыстычных, адукацыйных паслуг. І, вядома ж, будзем разлічваць на плячо Турцыі ў галіне ўзаемных разлікаў паміж суб’ектамі гаспадарання дзвюх краін праз турэцкія банкі. У гэтым пытанні патрабуецца прыняцце неадкладнага рашэння», — заўважыў Уладзімір Андрэйчанка. Пры гэтым, па яго словах, развіваючы эканоміке, трэба не губляць і іншыя кірункі: пытанні адукацыі, аховы здароўя, культуры, турызму, маладзёжных абменаў. 

У сваю чаргу Мустафа Азджан прызнаўся, што яму няпроста з’язджаць з краіны, якую палюбіў. Ён падкрэсліў, што чатыры гады яго работы ў Беларусі прайшлі вельмі добра. «Ёсць важны фактар, які дазваляе нам выбудоўваць двухбаковыя адносіны гэтак вынікова і такім цудоўным чынам. Гэта тое, што мы з’яўляемся міралюбівымі краінамі. Для нас мір і ўсе намаганні, накіраваныя на прыярытэт міру, з’яўляюцца галоўнымі. Мы заўсёды верым і выказваем агульную пазіцыю наконт таго, што мір у пытаннях рэгіянальных і глабальных павінен быць прыярытэтам, неабходна да яго імкнуцца. І прыемна адзначыць у гэтым кантэксце пэўныя вынікі, вельмі значныя для нас», — сказаў пасол.

Вялікі ўклад у развіццё трывалых адносін Беларусі і Турцыі ўносіць і сумесная праца парламентарыяў абедзвюх краін. Вядзецца актыўная работа паміж групамі дружбы па абмене вопытам работы паміж камісіямі, праводзяцца анлайн-сустрэчы і ўзаемныя візіты. Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтву з Парламентам Турэцкай Рэспублікі Андрэй Савіных адзначыў высокі ўзровень узаемаразумення Беларусі і Турцыі і на ўзроўні парламенту. Ён прывёў прыклад, які гэта красамоўна пацвярджае: «Мы часта падтрымліваем адзін аднаго на разнастайных шматбаковых пляцоўках. Зусім нядаўна, дзякуючы пазіцыі Беларусі і Турцыі былі заблакіраваны змяненні правіл працэдуры Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Мы абаранілі па сутнасці кансэнсунсы характар прыняцця рашэнняў у гэтай арганізацыі». 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.