Вы тут

Лукашэнка: Дэзінтэграцыя постсавецкай прасторы — адна з асноўных задач разведсупольнасці НАТА


Дэзінтэграцыя постсавецкай прасторы — адна з асноўных задач разведсупольнасці НАТА і іх саюзнікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у 19-м пасяджэнні Нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў — удзельніц СНД, перадае БелТА.


«Свет апускаецца ў хаос з непрадказальнымі наступствамі. Намацаць нават далікатную раўнавагу пакуль не ўдаецца. Упэўнены, вы гэта ведаеце не горш за мяне. Разбурана сістэма проціваг, збалансаваная раней узаемадапаўняльнымі дагаворамі, у тым ліку ў сферы ядзернага стрымлівання. Абсалютна падтрымліваю пункт гледжання першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, які нядаўна сказаў, што як ніколі свет блізкі да ядзернай вайны. Каму-каму, а яму трэба паверыць. У такіх умовах узрастае роля спецслужбаў, найважнейшай задачай якіх з’яўляецца забеспячэнне абароны сваіх дзяржаў і грамадзян ад унутраных і знешніх пагроз», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што словы аб узрастанні ролі — гэта не банальная і дзяжурная фраза. «Справа ў тым, што дзярждэпартаменты і міністэрствы замежных спраў апошнім часам крыху падвучыліся наладжваць кантакты. А галоўнае — падтрымліваць нават у самых складаных абставінах. Спецслужбы ўмеюць гэта рабіць. Ад вас патрабуецца вельмі жорсткае напружанне, каб не страціць гэту нітку, гэтую сувязь. Парвецца яна паміж вамі — не з кім будзе размаўляць і няма каму», — сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівае значэнне набывае эфектыўнасць дзейнасці знешняй разведкі па здабыванню дакладнай, актуальнай і перш за ўсё прагнознай інфармацыі, якая дае магчымасць кіраўнікам краін прымаць вывераныя рашэнні ў інтарэсах сваіх народаў. «Галоўнае тут — апярэдзіць нашых апанентаў, не дапусціць рэалізацыі тых сцэнарыяў, якія спрабуюць нам навязаць. Як мне дакладваюць (можа быць, у вас іншая інфармацыя), адна з асноўных задач разведсупольнасці НАТА і іх саюзнікаў — дэзінтэграцыя постсавецкай прасторы. Яны хочуць спачатку ўбіць. клін у нашы з вамі шматвяковыя добрасуседскія адносіны, а затым нацкаваць адзін на аднаго. Мы гэта праходзілі», — заявіў беларускі лідар.

«Упэўнены, калі не будзе магчымасці зняць трубку і набраць па тэлефоне кожнаму з вас для вырашэння канкрэтнага пытання, гэта таксама абярнецца трагедыяй. Гэтага дапусціць нельга. Таму я заклікаю вас, каб вы ні ў якім разе не разрывалі свае адносіны, нават калі хто- то з нашых дзяржаў будзе прытрымлівацца іншага пункту гледжання ў палітыцы, якую тую ці іншую дзяржаву сёння ажыццяўляе. Галоўнае — не спяшацца», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка пра Расію: Беларусь падтрымлівала і ўсяляк будзе падтрымліваць свайго саюзніка

«Гэтая агідная сітуацыя нікому не патрэбная». Лукашэнка зноў заклікаў да мірных перамоваў па Украіне

Кіраўнік дзяржавы таксама бачыць сур’ёзныя пагрозы, якія сфарміраваліся ў інфармацыйнай сферы. «Сёння на перадавой нашы журналісты, ідэолагі. Яны вядуць гэту інфармацыйную вайну. Вельмі важна, каб не дапусцілі перарастання гэтай інфармацыйнай вайны ў гарачую вайну», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што апаненты спрабуюць аказваць дэструктыўнае ўздзеянне на насельніцтва, здзейсніць кібератакі на крытычную інфраструктуру дзяржаўных органаў, распаўсюджваюць фейкі, укідванні.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў не дапускаць бойкі ў агульным доме на прасторы Садружнасці: «Мы страцілі сваю дзяржаву, якая садзейнічала ўтрыманню шматпалярнага свету. Не такія мы сёння моцныя, як раней. Таму нам супрацьстаяць гэтым сутычкам у раёне Ціхага акіяна, Індыйскага, Атлантыкі вельмі складана. Проста па-жыцейску вам кажу: нам трэба гэта перажыць. Мы ж не жадаем ваяваць. Наваяваліся, хопіць».

Галоўнай задачай Прэзідэнт бачыць зараз утрыманне эканомікі. «Калі не будзе ўнутраных прычын, ніхто да нас не палезе. А ўнутраныя прычыны — гэта эканоміка», — заўважыў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў недапушчальнасць разрыву сувязей, як гэта ў свой час адбылося з Украінай. Аляксандр Лукашэнка ў якасці прыкладу нагадаў, што на працягу шэрага гадоў заклікаў цяперашніх былых прэзідэнтаў Украіны не спяшацца выходзіць з СНД. Аналагічна пытанне ставілася і ў размовах з экс-прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. «Выйсці проста. Увайсці складаней. У палітыцы вельмі важна ўмець чакаць і не спяшацца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: толькі аб’яднаўшы намаганні, можна супрацьстаяць пералічаным пагрозам. «Характар даверных адносін паміж намі вызначаецца агульнай гісторыяй, які дастаўся ад некалі адзінай краіны эканамічным, навуковым, адукацыйным патэнцыялам, міжчалавечымі кантактамі. Вось гэта наша эканамічная прастора», — адзначыў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, супрацоўніцтва органаў бяспекі з’яўляецца пляцоўкай, якая дае магчымасць лепш разумець інтарэсы адзін аднаго, улічваць іх і прымаць канкрэтныя меры па дээскалацыі абстаноўкі. «Дзе неабходна — трэба падказаць адзін аднаму, дапамагчы. Гэта вельмі важна. Мы будзем дзейнічаць толькі так», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.