Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падзяліўся планамі па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі падчас рабочай паездкі ў Гомель, перадае БелТА.
Раман Галоўчанка падкрэсліў, што імпартазамяшчэнне — адзін з асноўных напрамкаў работы, таму складана вылучыць нейкі адзін вытворчы праект. «Мы чакаем, што ў бягучым годзе аб’ём выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі складзе каля $29 млрд.яшчэ два гады таму было каля $26 — 27 млрд, гэта значыць за год мы дабавім $2 млрд. У наступным годзе мы павінны выйсці за $30 млрд», — адзначыў ён.
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка з рабочай паездкай наведвае сёння Гомельскую вобласць.
Фота: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».