Вы тут

Больш за 66 тыс. дзяцей пройдуць лячэнне і аздараўленне на зімовых канікулах


Больш за 66 тыс. дзяцей пройдуць лячэнне і аздараўленне на зімовых канікулах у лагерах Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Рэспубліканскі цэнтр сумесна з Міністэрствам адукацыі актыўна ўключаецца ў арганізацыю зімовых канікул з 24 снежня па 7 студзеня. Усе заяўкі бацькоў, сабраныя ўстановамі адукацыі, будуць задаволены ў поўным аб’ёме. Усе жадаючыя або маюць патрэбу дзеці пройдуць аздараўленне ў перыяд зімовых канікул», — распавёў Генадзь Балбатоўскі.

Дзённыя або прышкольныя лагеры на канікулах будуць функцыянаваць не менш за 6 дзён, лагеры з кругласутачным знаходжаннем — не менш за 9 дзён. «Плануецца, што пройдуць аздараўленне і лячэнне ў нас больш за 66 тыс. дзяцей. Найбольшы попыт адзначаецца ў Мінску — больш за 12 тыс. дзяцей, крыху менш у Віцебскай і Мінскай абласцях — каля 10 тыс. дзяцей. Рэспубліканскім цэнтрам будзе забяспечана фінансаванне правядзення зімовых канікул, на гэта з рэспубліканскага бюджэту выдзелена больш за Br2 млн», — адзначыў кіраўнік.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.