Вы тут

Распачаты новы кітайска-беларускі праект


Сёння, 20 снежня, а 15-й гадзіне ў Нацыянальнай акадэмііі навук Беларусі пачынаецца цырымонія запуску беларускага выдання кнігі старшыні КНР Сі Цзіньпіня «Аб дзяржаўным кіраванні». Следам пройдзе Кітайска-беларускі сімпозіум, прысвечаны тэме дзяржаўнага кіравання. Галоўныя арганізатары мерапрыемстваў — Інфармацыйнае бюро Дзяржсавета Кітая, Кітайская міжнародная група па камунікацыях і Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Падтрымку ў рэалізацыі праекта па выданню працы Сі Цзіньпіня ў Беларусі аказала кітайскае Выдавецтва літаратуры на замежных мовах. 

Нагадаем, што кніга «Аб дзяржаўным кіраванні» пабачыла свет у мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура». З просьбай пракаменціраваць падзею мы звярнуліся да дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», члена прэзідыўма Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Бадака. І вось што пачулі ў адказ:

І хаця мы ў асноўным займаемся выданнем літаратуры мастацкай, у тым ліку і перакладной, праца над такога характару зборнікам была для нас надзвычай уражлівай. Па-першае, у кантэнт грамадска-палітычнай публіцыстыкі Беларусі ўведзены многія новыя паняцці, тэрміны. Дарэчы, я параіў бы ўважліва прачытаць гэты том і тэарэтыкам беларускай публіцыстыкі з факультэта журналістыкі БДУ. Ужо не кажу пра тое, што кніга, упэўнены, будзе заўважана палітолагамі, экспертамі па розных накірунках грамадскага, сацыяльна-эканамічнага жыцця. І, канешне ж, кніга з’яўляецца пэўным унёскам у фарміраванне беларуска-кітайскіх гуманітарных стасункаў. Мяркую, што знаёмства беларусаў з творамі Сі Цзіньпіня падкажа і шмат інавацыйнага ў розныя галіны дзейнасці. 

 
Сяргей ШЫЧКО
 Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.