Вы тут

Лукашэнка запатрабаваў прыняць меры для зніжэння цэн на гародніну ў міжсезонне


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада прыняць меры для зніжэння цэн на агародніну ў міжсезонне. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў на нарадзе па пытаннях удасканалення сістэмы рэгулявання цэнаўтварэння і кантролю за цэнамі, перадае БелТА.


Гаворачы аб цэнаўтварэнні і інфляцыі, Аляксандр Лукашэнка не змог абысці бокам рост цэн на айчынную агародніну, у прыватнасці, на агуркі і памідоры. Яшчэ вясной кіраўнік дзяржавы даручаў вырашыць праблему з вырошчваннем плодаагародніннай прадукцыі ў міжсезонне. У прыватнасці, Прэзідэнт прапаноўваў пабудаваць больш цяпліц, каб на працягу ўсяго года можна было забяспечваць беларусаў сваёй агароднінай. Аднак ва ўрадзе вырашылі паспрабаваць зладзіцца з гэтай задачай з найменшымі ўкладаннямі. Як запэўніў віцэ-прэм’ер Леанід Зайц, аддача атрымалася добрай: на прылаўках айчыннай прадукцыі ў дастатковай колькасці. У параўнанні са снежнем 2022 года цэны на агуркі знізіліся прыкладна на 16,5 працэнта.

Аднак Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на сезонны рост цэн на агародніну. Ён адзначыў, што людзей хвалююць сённяшнія, а не леташнія цэны ў крамах. Як паказвае статыстыка, прынятых мер аказалася недастаткова. «Вырабіце гэтых агуркоў у дастатковай колькасці. Людзі хочуць, каб і ў Новы год яны былі таннейшыя, — запатрабаваў Прэзідэнт. — Я вам гаварыў: «Пабудуйце яшчэ 10 цяпліц» — «Мы падсвецім!» Дык свеціце!»

Як далажыла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, у снежні цэны на тыя ж агуркі ў параўнанні з лістападам выраслі амаль на 66 працэнтаў. Падобная сітуацыя па капусце, цыбулі, бураках, моркве і памідорах.

«Мы падсвяцім — агуркі будуць расці самі!» — сыранізаваў Аляксандр Лукашэнка, вяртаючыся да абяцанняў урада. — Вы падумайце, што зрабіць. Я чамусьці стаўлю пытанне. 10-15 гадоў таму я б так не казаў: дорага было — і газ, і нафта. Але зараз жа ўсяго хапае«.

«Безумоўна, ёсць з чым працаваць, і мы ведаем гэту праблему», — адказаў першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў.

«Варушыцца трэба. Хоць бы там, дзе мы можам, — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. — Майце на ўвазе, гэта наш пачатак па цэнаўтварэнні, нашы першыя крокі. Усё будзе ўпірацца ў вытворчасць, у аб’ёмы. Трэба павялічваць вытворчасць, асабліва там, дзе мы можам».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.